Усё вырашыцца ў Асіповічах

У змаганні за бронзу “Лакаматыў-КІС” правёў чатыры сустрэчы з асіповіцкім баскетбольным клубам.

Пасля асіповіцкіх баталій каманды ўсталявалі ў серыі парытэт (1:1). Напрыканцы гэтага тыдня дружыны працягнулі барацьбу ў Віцебску. Аднак гэтыя супрацьстаянні не пралілі святло на вынік – і бронзавы прызёр застаўся не высветлены.

У пятніцу госці аказаліся не па зубах “чыгуначнікам” (77:99). А ўчора падапечныя Руслана Байдакова ўзялі рэванш за пятнішнюю паразу. Праўда, для гэтага віцябчанам спатрэбіўся овер-тайм, у якім “Лока” пераўзышоў суперніка на 11 ачкоў (20:9) і ў выніку перамог 96:85.

Пасля хатніх матчаў наш калектыў зноў вымушаны накіравацца ў госці, дзе 7 мая стане вядомы ўладальнік бронзы. Хварэем за нашых!

Меткі: ,

Чытайце яшчэ