Віцебскія гандбалісткі былі ў палове крока ад перамогі

У гэтыя выходныя ў гомельскім Палацы гульнявых відаў спорту прайшлі паўфінальныя і фінальныя сустрэчы Кубка Беларусі па гандболе сярод жаночых каманд. За трафей барацьбу вялі “Віцебск-Ганна”, Гомельскі гандбольны клуб, “БНТУ-БелАЗ” і “Гараднічанка”. У паўфінале віцебскія гандбалісткі саступілі больш майстэравітым суперніцам з Гродна – 28:35.

У гульні за трэцяе месца з мясцовай камандай нашы дзяўчаты знаходзіліся ў палове кроку ад вікторыі. Пасля першага тайма віцяблянкі ішлі наперадзе (13:17), але мясцовым спартсменкам усё ж такі ўдалося вырваць перамогу ў адзін мяч 31:30. Лепшай бамбардзіркай нашай камады ў гэтых сустрэчах была Рэгіна Кудраўцава, якая закінула ў вароты суперніц 27 мячоў.

Уладальнікам Кубка Беларусі стаў мінскі калектыў “БНТУ-БелАЗ”, які абыграў у фінале “Гараднінчанку” 30:22.


Меткі: , , ,

Падобнае

    2 каментарыя

    1. Cool&Gun  
      10/май/2011 у 9:05

      А где наши гандболистки дома играют? В каком зале?

    2. Ігар  
      10/май/2011 у 18:19 1

      У Лужаснянскай гімназіі.

    Каментаваць