“Лакаматыў-КІС”-2 заняў трэцяе месца

Аб’ектам увагі напрыканцы гэтага тыдня для аматараў баскетбола стаў віцебскі Цэнтральны спартовы комплекс, у сценах якога прайшоў фінальны этап рэспубліканскага спаборніцтва па баскетболе ў першай лізе.

У ? фінала “Лакаматыву-КІС”-2 не склала складанасці перамагчы пінскую дружыну (74:47). А вось ужо у паўфінальнай сустрэчы было не так лёгка – за выхад у фінал віцябляне вялі ўпартую барацьбу са сталічным клубам “БДУ”.

Да канца матча каманды трымалі заўзятараў у напружанні. Першыя тры перыяды праходзілі з невялікім лідарствам гаспадароў пляцоўкі – у 2-4 ачкі. На першых хвілінах заключнай чвэрці віцябляне павялічылі адрыў на 10 ачкоў (47:37). Мінула некалькі хвілінаў – і ўжо 50:50. Момант ісціны наступіў дзесьці секунд за 30 да завяршэння матча, калі стала зразумела, што “чыгуначнікам” не ўдасца за такі кароткі час навярстаць чатыры ачкі, каб перавесці гульню ў овер-тайм (56:60).

Пасля матча мінскі клуб прымаў шчырыя, эмацыйныя віншаванні ад другога фіналіста – фарм-клуба “Гродна-93”. А мы верылі: не сёння, дык заўтра нашы землякі перамогуць. І яны перамаглі! З лікам 63:45 выхаванцы Сяргея Махоня ў матчы за трэцяе месца абыгралі “Гродна-Азот”.

Першае месца заваяваў фарм-клуб “Гродна-93”, які перамог мінскі “БДУ” (68:49). Пасля фінальнай сірэны гарадзенцы па баскетбольнай традыцыі зрэзалі з кальца “чэмпіёнскую” сетку. Лілося шампанскае.

Меткі:

Чытайце яшчэ