У Полацкім дзяржуніверсітэце з’явіліся помнік студэнтцы і гадзіннік

Такія падарункі зрабіў сабе Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт на свой дзень нараджэння. Фае галоўнага корпуса ўніверсітэта зараз упрыгожвае помнік сучаснай студэнтцы, а ва унутраным дворыку былога іезуіцкага калегіума адлічвае час арыгінальны гадзіннік.

Мінскі скульптар Леанід Мінкевіч “пасадзіў” студэнтку на лаву, апрануў яе ў джынсы, басаножкі, даў ёй у рукі мабільнік і паклаў побач разгорнутую кнігу. Нагадаем, што летась у ПДУ ўстанавілі скульптуру сярэднявечнаму шкаляру. І ўжо тады задумаліся аб тым, што ў яго павінна з’явіцца сучасная сяброўка.

А гадзіннік не толькі паказвае час. Праз кожную гадзіну студэнты могуць пачуць гімн універсітэта і “Гаўдэамус”. На вучобу “шкаляроў” натхняюць Францыск Скарына, Еўфрасіння Полацкая, першы рэктар іезуіцкага калегіума Пётр Скарга, фігуркі якіх “выходзяць” з гадзінніка.

Паводле "Химик"


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць