Сяржука Серабро выклікалі ў пракуратуру

Сёння галоўнага рэдактара "Народных навінаў Віцебска" Сержука Серабро выклікалі ў пракуратуру з нагоды таго, што ў праваахоўчых органаў узніклі "некаторыя пытанні" да незалежнага журналіста.

Выклік гэты не быў звязаны з учорашнімі падзеямі на плошчы. Супрацоўніцу пракуратуры зацікавіла, якім чынам на "Віцебскім форуме 2.0" з'явіўся заклік да бязтэрміновага страйку, размешчаны карыстальнікам форуму Сяргеем Рыжовым.

Спадар Рыжоў меў намер балаціравацца ў кандыдаты ў прэзідэнты краіны, але сыйшоў з дыстанцыі з-за таго, што на яго паплечнікаў пачаўся моцны ціск (так тлумачыць ён сам). Пасля няўдалай спробы балаціравацца Сяргей Рыжоў працягвае палітычную дзейнасць.

Віцебскі форум створаны для таго, каб любы карыстальнік мог размясціць там для абмеркавання тэму, якая падаецца яму цікавай.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ