Розыгрыш Кубка Беларусі для “мядзведзяў” пачнецца з супрацьстаяння з “Шахцёрам”

Трохі болей чым праз месяц стартуе чарговы розыгрыш Кубка Беларусі па хакею з шайбай. За тытул уладальніка Кубка краіны пазмагаюцца 10 беларускіх каманд з экстралігі і два айчынных моладзевых клубы, якія будуць гуляць у гэтым сезоне ў Моладзевай хакейнай лізе (МХЛ).

Спаборніцтва пройдзе з 18 па 30 жніўня па кругавой сістэме. Дружына, якая зойме першае месца ў сваёй падгрупе, выйдзе ў фінал.

Віцебскія “мядзведзі” пашукаюць шчасця ў сваёй падгрупе з неаднаразовым чэмпіёнам і ўладальнікам Кубка Беларусі – сталічнам “Юнацтвам”, а таксама з салігорскім “Шахцёрам”, гомельскімі “рысямі”, ХК “Магілёў ”, “Дынама-Шыннік” (МХЛ). Апошняя каманда сёлета возьме ўдзел у розыгрышы першага Кубка свету сярод моладзевых клубнах каманд.

Другая дружына Віцебшчыны – наваполацкі “Хімік-СКА” – паспрабуе прабіцца ў фінал у сустрэчах з гродненскім “Нёманам”, жодзінскім “Металургам” , ХК «Брэст», “Юнацтва” (МХЛ) і навічком гэтага сезона – ХК “Ліда”.

Каляндар гульняў ХК “Віцебск”:

18 жніўня “Віцебск” – “Шахцёр”

20 жніўня “Гомель” – “Віцебск”

23 жніўня “Віцебск” – “Магілёў”

25 жніўня “Дынама-Шыннік”– “Віцебск”

27 жніўня “Юнацтва”– “Віцебск”

Нагадаем, што ў мінулым розыгрышы наша дружына выступіла вельмі няўдала – “мядзведзі” не набралі ніводнага ачка і ў сваёй падгрупе занялі апошняе месца.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ