У Віцебску пройдуць спаборніцтвы кіроўцаў-міжнароднікаў

Заўтра на лётным полі Віцебскага аэрапорта пройдзе фінал шостага рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства сярод кіроўцаў магістральных аўтацягнікоў. Канкурсанты будуць кіраваць МАЗамі з паўпрычэпам, агульная даўжыня аўтацягніка складзе каля 18 метраў.

У камандным заліку возьмуць удзел шэсць каманд з усіх рэгіёнаў Беларусі, якія сталі пераможцамі ў абласных адборачных этапах, і расійская каманда “Совтрансавто-Москва”. Аднак госці з суседняй краіны выступяць па-за залікам.

У асабістым заліку спаборнічаць паміж сабой будуць лепшыя кіроўцы з усіх абласцей. Іх чакаюць “экзамен” на веданне правілаў дарожнага руху, іншых дакументаў, што тычацца працы вадзіцеляў-міжнароднікаў, а таксама практычныя выпрабаванні. Напрыклад, кіроўцы паспаборнічаюць у выкананні розных фігур (змейкі, круга, каляіны і г.д.). Журы вызначыць і самага… эканомнага кіроўцу. Трэба будзе прайсці дыстанцыю ў 10 км і выдаткаваць як мага менш паліва.

Пачатак спаборніцтваў - а 10-й гадзіне. Арганізатар конкурсу – Беларуская асацыяцыя міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў (БАМАП).

Паводле інфармацыі БелТА

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ