Не аддалі Кубак у Смаленск

У Палацы спорту 14 жніўня прайшлі апошнія баталіі сёмага турніра на Кубак старшыні Віцебскага аблвыканкама.

Пасля папярэдняга этапу спаборніцтва ў матчы за трэцяе месца сустрэліся ХК “Магілёў” і нашы паўночныя суседзі – наваполацкі “Хімік-СКА”. Апошняя дружына ў гэтым супрацьстаянні аказалася мацней – навапалачане адолелі магіляўчан з лікам 2:5.

За галоўны трафей змагаліся нашы “мядзведзі” і смаленскі “Славуціч”. Матч выдаўся ў параўнанні з мінулай гульнёй менш вострым і галявым. Атрымаўшы перамогу над смалянамі з лікам 3:1, нашы хлопцы ў трэці раз запар пакідаюць Кубак кіраўніка вобласці ў Віцебску. Пераможцамі турніру ў розныя гады таксама былі: двойчы - наваполацкі "Хімік-СКА", кіеўскі "Сокал" і расійскі клуб "Дмитров".

Па традыцыі былі адзначаны лепшыя хакеісты турніру ў наступных амплуа:
лепшым варатаром прызнаны Іван Слюсар (“Славуціч”), лепшым абаронцам – Валянцін Эберт (“Хімік-СКА”), лепшым нападаючым – Андрэй Арлюк (ХК “Віцебск”). Лепшым бамбардзірам стаў хакеіст віцебскага клуба Антон Елісеенка, які падчас турнірных сустрэч аддаў тры галявыя перадачы, а ў матчы з “Магілёвам” аформіў хіт-трык.


Меткі: , , , ,

Падобнае

    Каментаваць

    Вы павінны увайсці каб каментаваць.

    Увайсці з: