Бароўскі пакідае “Віцебск”

Пасля нядзельнай паразы ФК «Віцебска» на сваім газоне магілёўскаму «Дняпру» (0:2) галоўны трэнер віцяблян Сяргей Бароўскі пакідае каманду. Пасля 21-га тура віцебская футбольная дружына займае 9-е месца з 22-ма ачкамі.

Сваё рашэнне Сяргей Уладзіміравіч пракаментаваў газеце "Прессбол": “Я, можна сказаць, ужо яго (клуб – ННВ) пакінуў. Мы сустрэліся з кіраўніцтвам, усё абмеркавалі. А калі пытанне будзе аформлена юрыдычна – вялікага значэння не мае. Гэта ўзаемнае рашэнне. Матч з магілёўскім “Дняпром” быў вызначальным з пункту гледжання турнірных задач. Калі б выйгралі – працягнулі б барацьбу за пятае месца. Але мы саступілі – і зараз дамагчыся жаданага нерэальна. А калі задача не выканана – трэнер сыходзіць. Ніякіх крыўдаў ні на каго я не трымаю. Крыўдзіцца – доля слабых”.

На мосціку галоўнага трэнера віцебскай дружыны Сяргей Бароўскі знаходзіўся з 23 снежня 2010 года.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ