Паганскі стод, знойдзены ў Дрысе, зойме месца музейнага муляжа

Драўляны ідал паганскага бога, знойдзены напрыканцы мінулага тыдня на дне ракі Дрыса ў Расонскім раёне, дастаўлены ў Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
У Дрысе знайшлі старажытны паганскі стод. Фота belklad.by

У бліжэйшыя тыдні спецыялісты пачнуць працэс кансервацыі знаходкі. І, магчыма, ўжо напачатку верасня скульптуру можна будзе ўбачыць ў гісторыка-археалагічным музеі Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

“Месца для яе ўжо вызначылі – там стаіць муляж старажытнага ідала. А зараз у нас будзе сапраўдны ідал стаяць, і я думаю, што яму тут, у гэтым музеі, будзе вельмі нават добра”, – адзначыла ў інтэрв’ю парталу tyt.by загадчык аддзела захавання і выкарыстання археалагічнай спадчыны Інстытута гісторыі НАН Беларусі, доктар гістарычных навук Вольга Ляўко. Прафесар распавяла крыху і пра лёс знаходкі: “Спачатку яе хацелі спаліць – бо там на фрагменце дуба ёсць сляды агню. Потым, напэўна, усё ж такі скінулі ў ваду”.

Узрост ідала папярэдне датуецца VI-XI стагоддзямі. “Гэтая знаходка ўваходзіць ў межы сусветных археалагічных адкрыццяў. Тут ёсць спіл, што вельмі рэдка для сярэднявечных помнікаў, бо ў той час усё рабілі сякерай. А тут адчуваецца, што працавалі і стамескай. Гэта досыць тонкая праца для сваёй эпохі. А тое, што гэта эпоха сярэднявечча, зараз можна казаць упэўнена. У жалезным веку жалезных пілаў, каб спіліць дрэва такога дыяметра, не было”, – кажа пра статую, якая мае вочы, рот і падбародак, загадчык кафедры айчыннай і ўсеагульнай гісторыі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Дзяніс Дук.

Раскопкі на месцы знаходкі ідала будуць працягвацца.


Меткі: , , , , ,

Падобнае

    2 каментарыя

    1. DasBoot  
      17/жнівень/2011 у 20:47

      Не будет он экспонатом, лежит, себе, гниет в коридоре. Завернутый в ПЭТ.

    2. Яўгенка  
      18/жнівень/2011 у 10:17 1

      Я тоже эту информацию и фотографии видела. Чистейшее свинство. Оставили бы в воде лучше, он там еще несколько веков бы пролежал. А то достали, покрасовались перед камерой и теперь за месяц сгноят. Ученые, блин...

    Каментаваць