18 / жніўня / 2011

    У інтэрнэце з’явіўся фільм пра Віцебск амаль пяцідзесяцігадовай даўніны

    18/8/11 •

    У інтэрнэце на папулярным сервісе Vimeo з’явіўся фільм «Молодость древнего Витебска» зняты ў 1964 годзе па сцэнару вядомага паэта Давіда Сімановіча Віцебскай студыяй тэлебачання да 20-годдзя вызвалення Віцебска ад нацыстаў. У фільме можна пабачыць як горад, якім ён быў 47 гадоў таму, так і ўрыўкі з ваеннай і паваеннай кінахронікі.