“Віцебск” прыпыніў сталічных дынамаўцаў

Перамога над віцяблянамі ў 22-м туры чэмпіяната Беларусі па футболе давала магчымасць сталічным данамаўцам у чарговы раз узняцца ў турнірнай табліцы. Але “бела-сінія” прадэманстравалі гаспадарам поля, што яны зусім не хлопцы для біцця. Гэтая гульня “Віцебска” істотна адрознівалася ад сустрэчы 21-га тура з “Дняпром”: тут былі камбінацыйныя атакі, небяспечныя ўдары па варотах і галы.

Сталічны клуб нашы хлопцы патурбавалі ўжо ў першыя хвіліны матча. Ігар Слесарчук у штрафной суперніка атрымаў перадачу ад Андрэя Баранка, але мяч пасля яго ўдара праляцеў побач са штангай. Нулі на табло віцябляне распячаталі на 12-й хвіліне. Сяргей Глазюкоў прабіў па варотах Зміцера Гушчанкі, і мяч заляцеў у вароты рыкашэтам ад нагі абаронцы мінскага “Дынама”. Пэўнае вязенне двойчы дапамагала забіць і гаспадарам газона. Сур’ёзную памылку ў першым тайме дапусціў Юрый Васюцін: атрымаўшы мяч ад абаронцы, ён пачаў апрацоўваць яго, замарудзіўся, і мяч стаў лёгкай здабычай для суперніка і ўляцеў у пустыя вароты.

З “дапамогай” рыкашэта ў другім тайме сталічная каманда выйшла наперад. Але ў статусе лідэра мінчукі знаходзіліся нядоўга – восем хвілін. Галоўны арбітр прызначыў у іхнія вароты адзінаццацімятровы і пакінуў гаспадароў поля ў меншасці. Адказнасць за выкананне пенальці ўзяў на сябе Аляксандр Дягцяроў. І сваіх аднаклубнікаў ён не падвёў (2:2).

Канцовачка сустрэчы ля варот мясцовай дружыны выдалася “спякотнай”. Нашы хлопцы не раз прымушалсі мінскіх заўзятараў хваляцца за сваіх футбалістаў. Але, што называецца, пранесла…

Гэта сустрэча стала “баявым хростам” для выконваючага абавязкі галоўнага трэнара “Віцебска” Аляксандра Сінкаўца, які дагэтуль кіраваў дубліруючым саставам. Як патлумачыў “Прессболу” дырэктар віцебскага футбольнага клуба Віталь Сталбіцкі, ужо да наступнага тура Аляксандр Іванавіч афіцыйна стане галоўным трэнерам. Проста да суботняга матча з мінскім “Дынама” не паспелі аформіць адпаведныя дакументы. Жадаем Аляксандру Сінкаўцу поспехаў ў працы з клубам.

Турнірная табліца зараз выглядае наступным чынам:

1. БАТЭ 22 48
2. «Шахцёр» 21 39
3. ФК «Гомель» 21 32
4. “Дынама” (Мн.) 22 31
5. «Нафтан» 22 30
6. «Тарпеда-БелАЗ» 22 30
7. “Белшына” 21 26
8. ФК “Мінск” 22 25
9. ФК “Віцебск” 22 23
10. “Неман” 22 23
11. «Дынама” (Бр.) 21 20
12. “Днепр” 22 19

Сёння ў межах 22-га тура сустрэчу правядзе брэсцкае “Дынама” з салігорскім “Шахцёрам”.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ