Самыя дарагія падручнікі – для дзевяцікласнікаў, самыя танныя – для пяціклашак

Міністэрства адукацыі Беларусі зацвердзіла кошт платы за карыстанне школьнымі падручнікамі ў гэтым навучальным годзе. Бацькі школьнікаў павінны аплаціць карыстанне камплектам вучэбнай літаратуры да 1 кастрычніка.

Нагадаем, што таты і мамы аплочваюць 50% сумы за карыстанне падручнікамі. Зрабіць гэта можна ў любым аддзяленні ААТ “Беларусбанк” або РУП “Белпошта”.

Для параўнання “ННВ” прыводзіць кошты аплаты за камплект падручнікаў сёлета і ў мінулым годзе:

І клас – 19 750 рублёў (у 2010 годзе – 10 400 рублёў)
II клас – 17 260 рублёў (у 2010 годзе – 12 750 рублёў)
III клас – 15 330 рублёў (у 2010 годзе – 14 010 рублёў)
IV клас – 15 740 рублёў (у 2010 годзе – 15 740 рублёў)
V клас – 14 480 рублёў (у 2010 годзе – 13 860 рублёў)
VI клас – 18 910 рублёў (у 2010 годзе – 16 210 рублёў)
VII клас – 25 970 рублёў (у 2010 годзе – 20 420 рублёў)
VIII клас – 35 590 рублёў (у 2010 годзе – 25 370 рублёў)
IX клас – 41 150 рублёў (у 2010 годзе – 25 600 рублёў)
X клас – 34 240 рублёў (у 2010 годзе – 26 880 рублёў)
XI клас – 29 900 рублёў (у 2010 годзе – 28 530 рублёў).

Як бачым, амаль на 10 тысяч сталі даражэйшымі падручнікі для першакласнікаў, васьмікласнікаў і дзесяцікласнікаў. Практычна не змяніўся памер аплаты за карыстанне падручнікамі ў 3, 4, 5, 6 і 11 класах. Прыкладна на 5 тысяч падраслі кошты на кніжкі для вучняў другога і сёмага класаў. А вось бацькам дзевяцікласнікаў не пашанвацавала больш за ўсіх – кошт камплекта падручнікаў для іх падняўся ў параўнанні з мінулым годам больш чым на 15 тысяч і складае 41 150 рублёў.

Кошт навучальных дапаможнікаў і сшыткаў для дашкольнай установы сёлета складае:

Л. С. Хадановіч "Падарожжа ў свет музыкi" – 1 610 рублёў
Л. С. Хадановіч "Падарожжа ў свет музыкi" (рабочы сшытак) – 1 380 рублёў
І. В. Жытко "Матэматычны калейдаскоп" – 1 580 рублёў,
І. В. Жытко "Матэматычны калейдаскоп" (рабочы сшытак) – 1 680 рублёў,
Д. М. Дубініна "Святло вакол мяне" – 1 590 рублёў,
Д. М. Дубініна "Святло вакол мяне" (рабочы сшытак) – 1 270 рублёў.

Не трэба плаціць за падручнікі бацькам, чые дзеці навучаюцца ў спецыяльных агульнаадукацыйных школах, класах для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, агульнаадукацыйных навучальных установах санаторнага тыпу. Бясплатна падручнікі прадастаўляюцца дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў. На 50% зніжана аплата за вучэбную літаратуру для бацькоў, якія выхоўваюць трох і больш дзяцей дашкольнага або школьнага ўзроста.


Меткі: , ,

Падобнае

    3 каментарыя

    1. Никита  
      23/жнівень/2011 у 19:02

      Ну, вроде не все так страшно, цены приемлемые.

    2. Яна Ільіна  
      23/жнівень/2011 у 19:31 1

      Все не так страшно, если в семье один ребенок. А если школьников двое или трое, то... родителям не позавидуешь. Например, один ребенок идет в 8-й класс, а второй - в 9-й. За учебники обоих родители заплатят больше 75 тысяч рублей.

    3. torpedonosec  
      26/жнівень/2011 у 1:37 2

      Не муж, а прям половой разбойник! Дал бы жене хоть полгода отдохнуть, глядишь - один в 9-й, другой на худой конец в 7-й. А если в 9-й и 5-й? Ну всё ж дешевле...

    Каментаваць