У Віцебску забаранілі яшчэ адзін апазіцыйны пікет

Пікет для прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблемаў правоў чалавека ў Беларусі і змяшчэння пад варту кіраўніка праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага 22 жніўня збіраўся правесці віцебскі праваабаронца Леанід Свецік. Аднак улады чарговы раз адмовілі ў акцыі.
Леанід Свецік. Фота Сержука Серабро

Пікет мусіў адбыцца ў Парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў. Зноў заяўніку адмовілі з-за невыканання рашэння Віцебскага гарвыканкама № 881 ад 10 ліпеня 2009 года — не былі заключаныя дамовы з медыкамі, міліцыяй і ЖКГ на абслугоўванне масавага мерапрыемства.

Нагадаем, што не так даўно падобныя дамовы спрабаваў заключыць Хрыстафор Жаляпаў, але міліцыя, хуткая дапамога і Віцебская жыллёва-камунальная гаспадарка па розных прычынах адмовіліся абслугоўваць апазіцыйны мітынг.


Меткі: , , ,

Падобнае

    1 каментар

    1. Loba  
      23/жнівень/2011 у 22:28

      Кстати, что-то давно ничего о прямой деятельности самого правозащитника Светика не слышно. На суде своем пропиарился - это да. А заявка на пикет - это мелочь, в администрации на неделе несколько раз отказывают. Ну хоть так...

    Каментаваць