У Лепелі на кожны Дзень горада ўсталёўваюць па помніку

Лепель ў гэтыя выходныя святкуе сваё 572-годдзе. Свята пачалося з урачыстага адкрыцця помніка ў гонар усіх мясцовых жыхароў. Скульптура, усталяваная на плошчы Свабоды, так і называецца – «Лепельчанін».

Але новы «гараджанін» чамусьці больш падобны на вяскоўца – каля яго ног сядзяць скульптурныя парася з ягнём. У адной руцэ Лепельчанін трымае вялікую 5-капеечную манету нібыта 1805 года, а другой прыціскае да сябе пеўня. Праз плячо ў вусатага персанажа вісіць торба.

Варта адзначыць, што адкрываць новыя скульптуры да дня нараджэння горада ў Лепелі стала ўжо традыцыяй. Так, год таму каля ўвахода ў тутэйшы парк з’явіўся помнік заснавальніку горада – гетману Вялікага Княства Літоўскага Льву Сапегу. А два гады таму, да 570-годдзя горада, на беразе возера Лепельскае ўстанавілі помнік Русалачцы. Беларуская Русалачка, у адрозненні ад вядомай славутасці дацкага Капенгагена, вельмі паэтычная: яна сядзіць не на камені, а на пні, а ў руцэ трымае белы гарлачык.


Меткі: , , ,

Падобнае

    8 каментарыяў

    1. Litvin  
      12/Верасень/2011 у 11:00

      А твар у той русалачцы....асаблiва паэтычны )))
      А на пляцы помнiк лепяльчанiну - гэта таму вусата з бародкай дядзьку, што трымае кепку ў руце? Вялiзны помнiк....толькi кагосьцi ён мне нагадвае...амаль на ўсiх плошчах.. 🙂

    2. Яна Ільіна  
      12/Верасень/2011 у 11:22 1

      І сапраўды, скульптура надзвычай дзіўная. 🙂

    3. Иванна Иванова  
      12/Верасень/2011 у 18:44 2

      Ну да, с памятниками в Лепеле - прям фонтаном бъець.

      http://www.photostranger.com/gallery/gallery_belorussia/lepel/images/005lepel07v.jpg

      http://vman.users.photofile.ru/photo/barbossa/96167082/xlarge/111737903.jpg

      http://nspaper.by/img/16-09-2010/rep/big.jpg

      http://fotki.lepel.by/resize3.php?id=2779

    4. Litvin  
      21/Верасень/2011 у 17:08 3

      Яна Ільіна пісаў:

      скульптура надзвычай дзіўная.

      Нават больш чым дзiўная. Нейкi валацуга верхам на баране й у руце трымае вялiзныя (каб было добра бачна) 5 капеек расейскай iмпэрыi 1805 году (???) Што да чаго? Настальгiя па тым часе, калi былi паўночна-заходняй калёнiяй?

    5. Иванна Иванова  
      21/Верасень/2011 у 18:52 4

      Вот как раз с деньгой местным жителям все понятно: сквер, возле которого стоит ентае скульптурное произведение издавна называется в городе "пятачок". Очевидно, за свою круглую форму.

      http://fotki.lepel.by/resize3.php?id=302

      А вот со всей остальной живностью - непонятки... И если еще как-то можно объяснить петуха и хряка (подсобное хозяйство в городе до сих пор держат многие) - то уж чего ради Лепельчанина уссадили на овцу!.. Уж ентую-то живелину в городе и не встретить...

    6. Litvin  
      22/Верасень/2011 у 11:38 5

      Иванна Иванова пісаў:

      Вот как раз с деньгой местным жителям все понятно

      Ну что пятачок, то понятно (хотя и станная аллигория:roll:), но причём здесь тогда пять копеекъ (через "ять")? Тогда б уж проще советский пятачок в руки сунуть этому странному созданию, более логично - сквер такою "кличку" схлопотал явно в советские времена.
      Иванна Иванова пісаў:

      ради Лепельчанина

      Кстати, а кто сказал, что это лепельчанин? Вроде композиция просто называется - Пятачок. Только странно где тогда Винни-Пух - он был бы к месту в пару к хряку. А то, что это некий виртуальный лепельчанин, ляпнул в своём выступлении (на открытии скульптуры) известный персонаж лепельских комиксов пан Мисюра......Может себя в этом статуе узнал ? 🙂

    7. Иванна Иванова  
      22/Верасень/2011 у 14:14 6

      (((10-11 сентября Лепель праздновал День города - 572-летие со дня свого первого упоминания в летописях.
      Праздник начался с торжественного открытия памятника жителю Лепеля. Скульптура, установленная на площади Свободы, так и называется - «Лепельчанин». Новый «горожанин» выполнен в человеческий рост, но больше похож на жителя села - возле его ног сидит скульптурный поросенок. В руке Лепельчанин держит монету.))) - новости в сайта города. Так что... кажись, все-таки - Лепельчанин.
      А сквер, если судить по старым фотографиям, был на этом самом месте еще до револющии.

      http://museum.lepel.by/foto/mini_miting1917.jpg

      Это фото 1917 года.

      http://museum.lepel.by/foto/psobor.jpg

      А на здесь - Преображенский собор, построенный в 1844 г.(разобран после Великой Отечественной войны из-за значительных разрушений).

    8. Litvin  
      23/Верасень/2011 у 15:07 7

      Иванна Иванова пісаў:

      А сквер, если судить по старым фотографиям, был на этом самом месте еще до револющии.

      Был однозначно. Но нгазывать "пятачок" его стали в советские времена.

    Каментаваць