Гран-пры фестываля «Magnificat-2011» атрымаў дакументальны амерыканска-польскі фільм “Лабірынт”

Гран-пры VІI Мiжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat-2011», які праходзіў з 7 па 10 верасня ў Глыбоцкім раёне, атрымаў дакументальны фільм “Лабірынт” (ЗША-Польшча). Фільм-пераможца на беларускай мове.
Завяршыўся фестываль «Magnificat-2011». Фота signis.by

Аўтары сцэнарыя гэтай знятай у мінулым годзе 37-хвіліннай стужкі – Джэйсан А. Шмідт і Рон Шмідт, рэжысёр – Джэйсан А. Шмідт. Гэта фільм-памяць. Аўтары распавялі гледачу гісторыю аб тым, як католік Мар’ян Каладзей адным з першых трапіў у канцлагер Аўшвіц. Ён прабыў там пяць гадоў. Былы вязень ніколі не казаў пра перажытыя жахі, пакуль з ім не здарыўся апаплексічны ўдар. Сваё лячэнне Мар’ян пачаў з таго, што папрасіў ручку з чарніламі, каб праз малюнкі выявіць усё, што перажыў у канцлагеры.

Завяршыўся фестываль «Magnificat-2011». Фота signis.by

Прыз за лепшы дакументальны фільм атрымала стужка “Таямніцы Меджугор’я” італьянскага рэжысёра Элізабеты Кастан’я. Гэта расповед аб тым, як у невялікай баснійскай вёсачцы, падчас пераследаў, вайны і рэлігійных канфліктаў, людзі бачылі аб’яўленне Панны Марыі.

Завяршыўся фестываль «Magnificat-2011». Фота signis.by

Лепшай тэлевізійнай праграмай журы назвала конкурсную працу “Смерць дзіцяці”, прадстаўленую польскім рэжысёрам Кшыштафам Журоўскім. Глядзець фільм вельмі балюча – ён аб тым, як невылечна хворыя дзеці вучаць дарослых прымаць смерць годна.

Завяршыўся фестываль «Magnificat-2011». Фота signis.by

Дыплом дзіцячага журы “За лепшы анімацыйны фільм” атрымала стужка расійскага рыжэсёра Наталлі Мальгінай “Оська-святы”. З гэтага мульціка дзеткі даведаюцца пра хлопчыка, які вырашыў стаць святым, і што ў яго з гэтага атрымалася.

Завяршыўся фестываль «Magnificat-2011». Фота signis.by

Журы высока адзначыла працы і беларускіх аўтараў. Так, прыз кангрэгацыі айцоў францішканаў "За высока прафесійнае кінематаграфічнае даследаванне складанага чалавечага шляха да Бога і веры" атрымаў дакументальны фільм “Вялікдзень на Лысай Гары” ("Студыя імя Св. Яна Воіна", рэжысёр Ёанна Арлова).

Прыз імя Ігната Буйніцкага "За адлюстраванне народных традыцый у спалучэнні з хрысціянствам", заснаваны Глыбоцкім райвыканкамам, узяў дакументальны фільм “Тры каралі. Вадохрышча” ("Беларускі відэацэнтр", аўтар сцэнарыя Таццяна Кухаронак, рэжысёр Ірына Волах). Фільм – пра зімовыя святы Тры каралі (Аб’яўленне Пана) і Вадохрышча (Хрост Пана), якія адзначаюцца ў каталіцкім касцёле і праваслаўнай царкве.

Галоўны прыз Глыбоцкага райвыканкама "За паслядоўны і арыгінальны паказ пошуку шляхоў да Бога" заваяваў дакументальны фільм “Інакіня”, зняты студыяй імя Св. Яна Воіна (рэжысёр Галіна Адамовіч). Стужка распавядае пра манахіню Юліянію з Свята-Елізавецінскага манастыра пад Мінскам – добра вядомага ў музычных колах рэгента і царкоўнага кампазітара.

Усяго на суд журы сёлета на фестывалі «Magnificat» было прадстаўлена больш за 30 фільмаў рэжысёраў з Беларусі, Украіны, Расіі, Арменіі, Польшчы, Італіі, Іспаніі, Чэхіі, Францыі, Славакаіі, Ізраіля, Літвы.

Фільмы, якія ўдзельнічалі ў конкурснай праграме, можна паглядзець на сайце фестывалю signis.by.


Меткі: , , , ,

Падобнае

    9 каментарыяў

    1. :)  
      11/Верасень/2011 у 14:20

      Это с каких пор Св. Иоанн Воин Яном стал? 🙂 (заваяваў дакументальны фільм “Інакіня”, зняты студыяй імя Св. Яна Воіна (рэжысёр Галіна Адамовіч))

    2. Яна Ільіна  
      11/Верасень/2011 у 19:58 1

      Па-беларуску можна пісаць Іаан. Гэта гучыць правільна, але неяк недарэчна, непрыгожа, адным словам, неяк не па-нашанску, не па-беларуску. Таму лепей усё ж Ян. Да прыкладу, Евангелле ад Яна, Ян Хрысціцель, святы Ян Воін і г.д.

    3. :)  
      11/Верасень/2011 у 23:09 2

      Вообще-то студия Св. Иоанна Воина православная, и в православии принято писать по-белорусски Иоанн. А Ян - это уже более на католический манер.

    4. :)  
      11/Верасень/2011 у 23:13 3

      🙂 пісаў:

      писать по-белорусски Иоанн

      Прошу прощения - Iаан па-беларуску.

    5. Андрей Щ.  
      12/Верасень/2011 у 0:40 4

      В старобелорусском (руськом) языке писали Iоанн или Иван. Ян это, скорее всего, более позднее польское (то бишь, католическое) влияние.

    6. Яна Ільіна  
      12/Верасень/2011 у 7:29 5

      🙂 пісаў:

      Вообще-то студия Св. Иоанна Воина православная, и в православии принято писать по-белорусски Иоанн. А Ян - это уже более на католический манер.

      Я - за прыгажосць і беларускасць беларускай мовы. У дадзеным выпадку справа зусім не ў веравызнанні, каталіцкі ці праваслаўны манер напісання. Проста Ян па-беларуску гучыць больш натуральна, чым Іаан.

    7. вперёд  
      12/Верасень/2011 у 9:45 6

      Католики?Православные?Мусульмани?Коммунисты?Националисты?Фашисты?Геи? и прочее общества созданы для обеспечения верхушки властью(деньгами) и влиянием!
      Но прелесть современного мира в бесконечном потоке информации, а отсюда вытекает способность самостоятельно различать зло и добро)
      Желаю Вам лично здравого духа и трезвого рассудка) и пусть Ваши поступки несут только добро)

    8. goga  
      12/Верасень/2011 у 17:32 7

      вперёд пісаў:

      пусть Ваши поступки несут только добро)

      ------- + 500 !!!

    9. :)  
      12/Верасень/2011 у 20:20 8

      Яна Ільіна пісаў:

      Я - за прыгажосць і беларускасць беларускай мовы. У дадзеным выпадку справа зусім не ў веравызнанні, каталіцкі ці праваслаўны манер напісання. Проста Ян па-беларуску гучыць больш натуральна, чым Іаан.

      Вы как филолог знаете, что когда имя переводят на другой язык, то его оставляют неизменным и не добавляют красоты:) А ваш приём до боли похож на экспансию...

    Каментаваць