“Віцебск” зрабіў першы падарунак заўзятарам

Калі нападаючы “Віцебска” Аляксандр Абакунчык адправіў у овертайме шайбу ў вароты Віталя Белінскага – да сірэны ці пасля яе – сказаць складана. Думаю, гэты момант паядынку віцябчан з “Юнацтвам” можа стаць падставай для спрэчкі хакейных спецыялістаў.

Аднак як бы там ні было, за ўчорашнюю гульню “Віцебска” на сваім ільду нясорамна. Калі віцябчане і надалей будуць дэманстраваць такі хакей, то хутка атрымаюць і адпаведнае сваім высілкам турнірнае становішча, і гарачую падтрымку сваіх заўзятараў на хатніх матчах.

Калі казаць аб гульні, то яна, за выключэннем першага перыяду, праходзіла на сустрэчных курсах. У стартавыя 20 хвілін нашы хлопцы больш абараняліся. Заключная чвэрць пачыналася не на карысць гаспадароў. Табло паказвала 1:3. Такія лічбы захоўваліся да 55-й хвіліны матча. Андрэй Арлюк пасля перадачы ўздоўж варот ад Аляксандра Абакунчыка адпраўляе шайбу ў пусты кут. Інтрыга! Назіраецца мандраж у гульні суперніка ля сваіх варот.

Трохі больш чым за дзве хвіліны да фінальнай сірэны нашы “мядзведзяняткі” заслугоўваюць права гуляць ў большасці. Мінула некалькі дзясяткаў секунд – і 3:3! На вышыні Мікалай Міхайлаў! Чацвёрты гол месцячаў, безумоўна, спрэчны, але галоўны суддзя матча Валерый Гараеў яго залічыў.

Першыя тры туры прынеслі нашай камандзе тры ачкі. Пакуль – сёмыя. Верым у лепшае!


Меткі: , ,

Падобнае

    3 каментарыя

    1. acrid71  
      13/Верасень/2011 у 11:52

      Миша Захаров был на игре? Вчера в 21.00 он был в телевизоре.

    2. Ігар Мацьвееў  
      13/Верасень/2011 у 18:23 1

      @ acrid71:
      acrid71 пісаў:

      Миша Захаров был на игре? Вчера в 21.00 он был в телевизоре.

      Я асабіста яго не бачыў падчас сустрэчы

    3. Litvin  
      14/Верасень/2011 у 14:40 2

      @ acrid71:
      Не было.

    Каментаваць