Дзіцячы дуэт з Віцебска ўдзельнічае ў адборы на “маленькае” «Еўрабачанне-2011»

23 верасня адбудзецца фінал рэспубліканскага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні “Еўрабачанне-2011”. У ім прыме ўдзел дзіцячы дуэт з Віцебска – Валерый Зібараў і Яна Фёдарава.

У адпаведнасці з жараб’ёўкай Валера і Яна выступяць сёмымі па ліку і выканаюць кампазіцыю пад назвай “Песня для дваіх”. Трэба адначыць, што сярод сёлетніх фіналістаў дзіцячага конкурсу “Песня для “Еўрабачання” гэта адзіны дуэт, усе астатнія – салісты. Прычым большасць - восем з десяці канкурсантаў - прадстаўляюць Мінск. Яшчэ адна дзяўчынка – з вёскі Насілава Маладзечанскага раёна.

Фінальны гала-канцэрт нацыянальнага адбору традыцыйна арганізаваны па прынцыпе міжнароднага конкурсу. Выступленні ўдзельнікаў будуць ацэньваць прафесійнае журы і гледачы (50% на 50%). Пасля падліку галасоў юныя вядучыя са студый рэгіянальных тэлерадыёкампаній у прамым эфіры аб’явяць лідэраў галасавання ў кожнай з абласцей Беларусі. Фінальны канцэрт пакажа ў прамым эфіры Першы тэлеканал (пачатак у 21.45).

Пераможца нацыянальнага адборачнага тура прадставіць Беларусь у фінале міжнароднага дзіцячага “Еўрабачання-2011”, які адбудзецца 3 снежня ў сталіцы Арменіі Ерэване.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ