Сустрэча з Вольгай Акуліч і гуртам «Верасень»

Вольга Акуліч – аўтар-выканаўца ўласных песень, пераможца “Бардаўскай восені”. Доўгі час яе не было ў музычнай тусоўцы. У 2008 годзе адбылося, так бы мовіць, вяртанне да творчасці.
Сустрэча з Вольгай Акуліч і гуртам «Верасень»

Гурт “Верасень” у яго цяперашнім складзе – зусім малады калектыў. Бо канчаткова ён сабраўся толькі ў верасні 2010 года. Сваю назву атрымаў у спадчыну ад акустычнага праекта, які раней рабіла Вольга Акуліч з сесіёнымі музыкамі.

Сустрэча адбудзецца 22 верасьня (чацьвер) у Віцебску, па адрасе: вул. 1-я Сенненская, д. 5 (раён “Лучоса”) у “Еўрапейскім клубе”. Пачатак а 18:00. Тэлефон для даведак 27-23-39, маб. 029-6513253, 5173253, 7110898.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць