У Наваполацку апранаюць дзяцей “ад куцюр”

У Наваполацку сёння праходзіць першы гарадскі адкрыты конкурс дзіцячай моды Kids Couture.
Детский показ на «Белой амфоре» в 2007 году. Фото Сергея Серебро

Удзел у ім бяруць шэсць дзіцячых творчых калектываў з пяці гарадоў краіны: тэатры моды “Топ-Топ” і «Фэст» (Наваполацк), узорны тэатр авангарднай дзіцячай моды Goldstar (Орша), узорны тэатр моды «Меланж» (Дуброўна), тэатр моды гімназіі №10 (Гомель) і дзіцячае аб’яднанне-атэлье Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Ветразь» (Мінск). Гэтыя калектывы спаборнічаюць у намінацыі «Дзіцячае творчасць» (юныя дызайнеры да 18 гадоў).

Журы конкурсу дзіцячай высокай моды таксама ацэніць працы прафесійных дызайнераў у намінацыі «Майстар-дызайнер дзіцячай і падлеткавай моды». Акрамя таго, судзейская калегія абярэ лепшы творчы калектыў і лепшых дэманстратараў адзення сярод дзяўчынак і хлопчыкаў у трох узроставых групах (3-6 гадоў, 7-11 гадоў, 12-16 гадоў).

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ