Віцебск упершыню далучыўся да Манхэтэнскага фестывалю кароткаметражнага кіно

З 25 верасня па 2 кастрычніка ў віцебскім кінатэатры “Мір” можна наведаць конкурсныя паказы The Manhattan Short Film Festival (Манхэтэнскі фестываль кароткаметражнага кіно) – самага буйнога глядацкага фестывалю ў свеце, які ўвайшоў у Кнігу рэкордаў Гінеса. Пачатак сеансаў – 18.50.

Кожны глядач атрымае ў кінатэатры картку для галасавання. Пасля прагляду двухгадзіннай конкурснай праграмы ён павінен будзе адзначыць на ёй назву фільма, які яму больш за ўсё спадабаўся. Галасаваць трэба толькі за адзін фільм. Вынікі галасавання гледачоў з Віцебска перададуць у Нью-Ёрк на Манхэтэн. 2 кастрычніка ў 22 гадзіны па мясцовым часе там вызначаць уладальніка Гран-пры фестывалю. Пераможцу абярэ аўдыторыя гледачоў з 48 краін з больш чым 200 гарадоў.

Сёлета ў фестывалі ўдзельнічаюць 10 стужак рэжысёраў з розных краін свету. Гэта кароткаметражкі «Выпадак перад банкам» Рубена Остланда (Швецыя), «Дзік» Крыстофера Столеры (Аўстралія), «Мак» Джэральдзіны Зоса (Швейцарыя), «Я кахаю Люсі» Коліна Кэнэдзі (Шатландыя), «Легенда аб бабровай запрудзе» Джэрома Сэйбла і Ілая Батальёна (Канада), «Сэкстынг» Ніла ЛаБута (ЗША), «Лес» Карпаці Дзёрдзь Мора (Венгрыя), «Праца ўрача» Хуліё Рамоса (Перу), «Давід і Галіяф» Джорджа Завердаса (ЗША ) і «Пятніца пакутнікаў» Абу Бакр Шокі (Егіпет). Па жанрах гэта камедыі, драмы, трэш-мюзікл.

Акрамя Віцебска, у Беларусі паказ кінастужак у рамках гэтага фестывалю напрацягу тыдня будзе праходзіць у Мінску і Гродне. За 14-гадовую гісторыю The Manhattan Short Film Festival сталіца нашай краіны ўдзельнічае ў ім у трэці раз, абласныя гарады – упершыню.


Меткі:

Падобнае

    6 каментарыяў

    1. rastak  
      25/Верасень/2011 у 17:09

      программа разная, или каждый день одинаковая?

    2. Яна Ильина  
      25/Верасень/2011 у 18:34 1

      Каждый день одинаковая - за два часа человек смотрит 10 фильмов, потом голосует за лучший, с его точки зрения.

    3. rusty  
      25/Верасень/2011 у 23:22 2

      Проголосовал за "Давид и Голиаф".

      Советую сходить и насладиться просмотром.

      Еще 7 сеансов осталось.

    4. Яна Ільіна  
      26/Верасень/2011 у 6:58 3

      rusty пісаў:

      Советую сходить и насладиться просмотром.

      А на каком языке демонстрируются фильмы? Перевод есть?

    5. artem  
      26/Верасень/2011 у 10:38 4

      Фильмы идут на оригинальном языке, но с русскими субтитрами. Возник другой вопрос, сколько цена билета?

    6. Яна Ільіна  
      26/Верасень/2011 у 10:57 5

      artem пісаў:

      Возник другой вопрос, сколько цена билета?

      В "Мире" сообщили, что билет на просмотр фестивальных фильмов стоит 10 000 рублей.

    Каментаваць