Полацк далучыўся да Пакту мэраў

Дэкларацыя аб далучэнні Полацка да Пакту мэраў падпісана 27 верасня ў нямецкім Фрыдрыхсхафене. Урачыстая цырымонія прайшла ў прысутнасці мэра гэтага горада, а таксама мэра іспанскага горада Мурсія.

Далучыўчыся да Пакту мэраў, Полацк першым з беларускіх гарадоў прыняў на сябе абавязацельствы па рэалізацыі стратэгіі ЕС “20-20-20”. Яе мэта – скарачэнне выкідаў вуглякіслага газу на 20%, павелічэнне долі выкарыстання альтэрнатыўных крыніц энергіі да 20% і павышэнне энергаэфектыўнасці на 20% да 2020 года.

У прыватнасці, у Полацку плануюць устанавіць энергазберагальныя свяцільнікі на праспекце Францыска Скарыны і энергазберагальныя святлафоры.

Партнёрамі Полацка па праекце з’яўляюцца адміністрацыі гарадоў Фрыдрыхсхафэн Мурса, Сале (Марока) і Міжземнаморская камісія Канферэнцыі марскіх перыферыйных рэгіёнаў (Францыя). Пакт мэраў падпісалі больш за 2 тысячы гарадоў свету.

Паводле БелТА

Меткі: ,

Чытайце яшчэ