У Віцебск завітала белая чапля

29 верасня жыхары Віцебска ў вусці Віцьбы маглі назіраць прыгожую белую птшуку — вялікую белую чаплю (Ardea alba), якая, не звяртаючы ўвагі на людзей, займалася рыбалоўствам.
У Віцебск завітала белая чапля. Фота Сержука Серабро

Даўжыня цела вялікай белай чаплі дасягае 85-102 см, а размах крылаў — 140-170 см. Гукі, якіе выдае гэтая птушка, падобныя на хрыплае карканне “рха”. Чаплі харчуюцца рыбай, воднымі і наземнымі насякомымі. На Беларусі яна пералётная птушка, зімуе ў Афрыцы або Сяродземнамор’і.

У Віцебск завітала белая чапля. Фота Сержука Серабро

Вялікая белая чапля занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі. У 2008 годзе яна была аб’яўлена птушкай году. Нацыянальны банк выпусціў сувенірную манету з выявай вялікай белай чаплі.

У Віцебск завітала белая чапля. Фота Сержука Серабро

Нагадам, што гэта другі выпадак з’яўлення “чырвонакніжных” птушак у Віцебску, зафіксаваны на працягу 2011 года, — 3 сакавіка нашаму фотакарэспандэнту ўдалося сфатаграфаваць вялікую кугакаўку на праспекце Перамогі.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ