Кніга не дае чалавеку расчалавечыцца

Сёння ў Віцебску ўрачыста адчыніла дзверы адноўленая пасля рэканструкцыі цэнтральная гарадская бібліятэка імя Максіма Горкага, што знаходзіцца на праспекце Фрунзэ. Гэта стала сапраўдным і доўгачаканым святам і для прыхільнікаў кнігі, і для бібліятэкараў. Апошнія на працягу трох гадоў, пакуль у будынку ішлі будаўнічыя працы, працавалі як кніжныя “карабейнікі” – насілі літаратуру па розных установах горада і прапаноўвалі яе тамтэйшым супрацоўнікам.
У Віцебску адчынілі адноўленую пасля рэканструкцыі цэнтральную гарадскую бібліятэку імя Максіма Горкага. Фота Сержука Серабро

Сімвалічную «чырвоную стужачку» перарэзалі старшыня Віцебскага гарвыканкама Віктар Нікалайкін і дырэктар бібліятэкі Галіна Данілава. Пабачыць, што цяпер сабой уяўляе бібліятэка імя Горкага, прыйшлі віцебскія пісьменнікі, чытачы, ветэраны бібліятэчнай справы, жыхары бліжэйшых дамоў.

У Віцебску адчынілі адноўленую пасля рэканструкцыі цэнтральную гарадскую бібліятэку імя Максіма Горкага. Фота Сержука Серабро

Генеральным падрадчыкам, які выконваў будаўніча-рамонтныя працы, выступіла прадпрыемства «Витпродстройторг». І вынік працы будаўнікоў сапраўды ўражвае: бібліятэку цяпер ніхто не пазнае, так тут светла, утульна, стылёва! Цяпер гэта не проста кнігасховішча, а сапраўдны дом кнігі, адкуль нават не хочацца сыходзіць. У зале абанементу цяпер ёсць месца і для самых маленькіх чытачоў – дзіцячы куток з яркай зручнай мэбляй і кніжнымі паліцамі. На прадуктыўную працу натхняе вялікая электронная чытальная зала. Да паслуг гараджан публічны цэнтр прававой інфармацыі. Адным словам, той, хто будзе наведваць новую-старую бібліятэку імя Горкага, атрымае тут не толькі веды, але і эстэтычнае задавальненне. Плануюць тут праводзіць літаратурныя вечарыны, мастацкія выставы і іншыя культурніцкія мерапрыемствы.

У Віцебску адчынілі адноўленую пасля рэканструкцыі цэнтральную гарадскую бібліятэку імя Максіма Горкага. Фота Сержука Серабро

Па словах дырэктара бібліятэкі Галіны Данілавай, да рэканструкцыі тут было 18 тысяч чытачоў. Яна выказала надзею, што «цяпер да старых сяброў бібліятэкі далучацца новыя».

«На рэканструкцыю цэнтральнай бібліятэкі было выдаткавана 3,5 мільярды рублёў. Гэтая значная сума дазволіла будаўнікам увасобіць у жыццё тое, што было намечана ў адпаведнасці з праектна-каштарыснай дакументацыяй. Калі прымалася рашэнне па гэтай бібліятэцы, то былі розныя меркаванні: ці то пайсці шляхам дробнага касметычнага рамонту, ці то выканаць тут поўную рэканструкцыю. І быў прыняты другі варыянт. І гэта правільна. Таму што сёння мы маем “храм кнігі”, за які нам не будзе сорамна перад чытачамі. Будаўнікі выкарысталі тут самае сучаснае абсталяванне і сучасныя матэрыялы”, – адзначыў на цырымоніі адкрыцця мэр Віктар Нікалайкін.

Правіншаваць супрацоўнікаў бібліятэкі з адкрыццём пасля трохгадовага рамонту прыйшла старэйшая чытачка Лідзія Масякіна. “Я запісалася ў бібліятэку імя Горкага яшчэ калі была зусім маладой, у 1953 годзе. І не здзрадзіла ёй да сёння. Тады бібліятэка яшчэ знаходзілася на вуліцы Леніна, потым пераехала на Фрунзэ. Хачу падзякаваць гарадской адміністрацыі за тое, што з рэканструкцыі не зрабілі доўгабуду. Праўда, работнікам бібліятэкі за гэтыя тры гады давялося памытарыцца. Але мы іх не кінулі. Ад імя чытачоў я хачу папрасіць адміністрацыю горада – не абмяжоўвайце бюджэт на кнігі і часопісы. Калі ласка, прыслухайцеся да нас, нам гэта вельмі патрэбна. Набываць іх мы не можам – гэта вельмі дорага. А вось карыстацца паслугамі бібліятэкі – з вялікім задавальненнем!” – папрасіла пенсіянерка.

Хочацца верыць, што ў бібліятэцы Горкага будзе заўсёды людна. Бо, як было сказана на цырымоніі адкрыцця, кніга – гэта адзіная каштоўнасць, якая не падвяргаецца дэвальвацыі і не дае чалавеку расчалавечыцца…


Меткі: , , , ,

Падобнае

    28 каментарыяў

    1. псіхіятар  
      5/Кастрычнік/2011 у 21:23

      Хлопцы,а вам ня жудасна: у якой краіне мы жывём - "...бібліятэка імя Максіма Горкага, што знаходзіцца на праспекце Фрунзэ.."?! Гэта - як праспект гебельса у Тэль-Авіве.не гаворачы пра пешкава. Горка мне,горка......

    2. Яўгенка  
      6/Кастрычнік/2011 у 0:58 1

      @ псіхіятар:
      І ў мяне першая думка такая ж была.

    3. Яўгенка  
      6/Кастрычнік/2011 у 1:01 2

      А яшчэ ў нас бібліятэка Леніна па вуліцы Леніна і плошча Леніна з помнікам Леніну. Не горад, а маўзалей ці запаведнік камунізма

    4. Litvin  
      6/Кастрычнік/2011 у 12:29 3

      Ну не зусiм запаведнiк - ёсьць i сучасны бруд такога ж тыпу: дастаткова зiрнуць на шыльдачку, якую маскоўскiя папы замацавалi на самым бачным месцы - "брагодоря" каму ..........храм пабудаваны ....так сама можна даведацца, што ў Беларусi ёсьць ГУБЕРНАТАРЫ (!!""). Я штосьцi не так зразумаеў i мы ўжо зноў губерня Паўночна-Заходняга Краю?

    5. zmit  
      6/Кастрычнік/2011 у 13:18 4

      афигенный подрядчик.
      http://zadol.by/2011/10/04/centralnaya-biblioteka-v-vitebske-otkrylas-posle-rekonstrukcii/

    6. серый  
      6/Кастрычнік/2011 у 17:27 5

      что же паважаныя вы так камунистов не любите.может они вам насолили чем?а может здесь ярые демократы?все политически подкованы? Мы за то.! Мы за это.! За свабоду там. За беларусь. А кто нибудь знает за какую свободу? Какая свобода первая?

    7. Сергей Сесицкий  
      6/Кастрычнік/2011 у 18:17 6

      @ серый:
      А кто нибудь знает за какую свободу? Какая свобода первая?
      ===================================
      для вашего развития дам вам ,наилучшее по моему мнению,определение свободы ,восходящее как пишут,к временам Великой Французской революции: "свобода одного человека заканчивается там,где начинается свобода другого человека"...

    8. goga  
      6/Кастрычнік/2011 у 18:34 7

      серый пісаў:

      так камунистов не любите.может они вам насолили чем?

      ------- Да ви что ,"насолили"??? Сластили как могли и мёдом поливали...Бувку мазали масвом и икру сверху клали... Продукты были какие хочешь-избытки сами в Москву и Ленинград вывозили . Даже поезда тогдашние колбасой пропахли ...Нужна тебе квартира-пошёл купил. Машина-без проблем. Стационарный телефон-какие 25 лет очереди ??? Написал заяву и завтра установили. Вещи у спекулей не покупали- всё висело в универмаге- красивое и разноцветное. А мебель?? Нам знакомые грузчики в мебельном не нужны были-любая на выбор в мебельном на Чкалова. Ай как жили хорошо-всё и не вспомнишь доброе ,коммунистическое... Как любила говаривать одна застабилка : " Адзiн лапаць,другей бот-а счастливыи были какеи..."

    9. серый  
      6/Кастрычнік/2011 у 19:05 8

      я вас огорчу но это не определение.это просто красивые слова не имеющие ничего общего с реальностью.

    10. Сергей Сесицкий  
      6/Кастрычнік/2011 у 19:14 9

      @ серый:
      алаверды...ваша огорчалка еще не выросла меня огорчить...

    11. dosylatel  
      6/Кастрычнік/2011 у 19:44 10

      То есть, в ней и побольше/потолще были? Или у вас голова с оппой не дружит?

    12. серый  
      6/Кастрычнік/2011 у 20:05 11

      да родину не выбирают

    13. Яўгенка  
      6/Кастрычнік/2011 у 22:39 12

      @ серый:
      Так, камуністаў я не люблю, бо яны сапраўды вельмі шмат чаго насалілі. А таксама не люблю бязграматных і шэрых, якія далей свайго носа не бачаць, але ж пра свабоду вельмі ахвотна спрачаюцца.

    14. Иванна Иванова  
      7/Кастрычнік/2011 у 8:15 13

      http://www.youtube.com/watch?v=Dk4BXTwVXlg

    15. серый  
      7/Кастрычнік/2011 у 9:59 14

      пра свабоду я не спрачауся а спытау. Да камунизму як и да дэмакратыи у мяне асобае стауленне. А вот к людям якобы очень умным с ахренительной гражданской позицией 'сапраудным патрыетам' 'свядомым'а на самом деле лентяям скандалистам а проще сказать сукам у меня отношение не очень. Никога пакрыудить не хачу але мне здаецца таких у беларуси шмат. Працаваць трэба паважаныя а не сварыцца.

    16. Сергей Сесицкий  
      7/Кастрычнік/2011 у 10:23 15

      dosylatel пісаў:

      То есть, в ней и побольше/потолще были? Или у вас голова с оппой не дружит?

      =================================================
      я говорил про интеллект... с проблемами и комплексами пубертатного периода обращайтесь к специалистам...

    17. dosylatel  
      7/Кастрычнік/2011 у 12:25 16

      Понял, без претензий. Последний вопрос в силе.

    18. Сергей Сесицкий  
      7/Кастрычнік/2011 у 12:36 17

      @ dosylatel:
      понял, что к доктору надо?

    19. dosylatel  
      7/Кастрычнік/2011 у 12:49 18

      Какой Ваш орган я задел? Просьба не выставлять оппу.

    20. Сергей Сесицкий  
      7/Кастрычнік/2011 у 12:57 19

      @ dosylatel:
      )))...никакой...т,к. ваша задевалка еще так же слабо развита,как и огорчалка вышеобозначенного товарища....

    21. dosylatel  
      7/Кастрычнік/2011 у 13:20 20

      С точки зрения, интересно. В чём Вы себе отказываете?

    22. Сергей Сесицкий  
      7/Кастрычнік/2011 у 14:27 21

      dosylatel пісаў:

      С точки зрения, интересно. В чём Вы себе отказываете?

      ============================================
      потому что гладиолус...другого ответа на ваш бред у меня нет...

    23. Johnny  
      7/Кастрычнік/2011 у 17:21 22

      Ну офигеть, собрались люди с воспаленным воображением: под статьей о библиотеке обсуждают коммунистов. Больше читали бы разные книги, или писали свои, а то Горький им не угодил...

    24. серый  
      7/Кастрычнік/2011 у 17:46 23

      джон я с вами солидарен.накипело как то.выбачайте..калиласка.

    25. Сесицкий Сергей  
      7/Кастрычнік/2011 у 18:35 24

      )))похоже товарищи на сайт выпустили новый сценический образ..."серый"-малограмотный люмпен-малолетка....не понятно пока зачем...торпедошу кавалерию в засаде держите?

    26. goga  
      7/Кастрычнік/2011 у 20:54 25

      Сесицкий Сергей пісаў:

      похоже товарищи на сайт выпустили новый сценический образ…

      --------- Сегодня дядя Радьков сказал,что сеть зажимать не будут,но вовсю будут использовать для идеотологии. Готовьтесь господа... ОО "торпедогореломы" расширяется...

    27. Forestor  
      9/Кастрычнік/2011 у 12:41 26

      goga пісаў:

      серый пісаў:
      так камунистов не любите.может они вам насолили чем?
      ——- Да ви что ,”насолили”??? Сластили как могли и мёдом поливали…Бувку мазали масвом и икру сверху клали… Продукты были какие хочешь-избытки сами в Москву и Ленинград вывозили . Даже поезда тогдашние колбасой пропахли …Нужна тебе квартира-пошёл купил. Машина-без проблем. Стационарный телефон-какие 25 лет очереди ??? Написал заяву и завтра установили. Вещи у спекулей не покупали- всё висело в универмаге- красивое и разноцветное. А мебель?? Нам знакомые грузчики в мебельном не нужны были-любая на выбор в мебельном на Чкалова. Ай как жили хорошо-всё и не вспомнишь доброе ,коммунистическое… Как любила говаривать одна застабилка : ” Адзiн лапаць,другей бот-а счастливыи были какеи…”

      goga, ты всё о материальном (воинствующий материалист какой-то закоренелый), лучше о духовном и душе подумай...

    28. goga  
      9/Кастрычнік/2011 у 17:45 27

      Forestor пісаў:

      лучше о духовном и душе подумай…

      ---- Ой как думаю. Почему и не приемлю ложь ,наглую и циничную ,в отличие от вас.

    Каментаваць