У “Еўрапейскім клубе” адбудзецца сустрэча са Стральцовым-Карвацкім і Палянецкім-Мацкевічам

Пан Ськіргайла Палянецкі-Мацкевіч10 кастрычніка ў віцебскім “Еўрапейскім клубе” а 18:00 адбудзецца сустрэча Алесем Стральцовым-Карвацкім —чальцом Лігі Манархічнай Вялікага Княства Літоўскага і панам Ськіргайлам Палянецкім-Мацкевічам, які займаецца аднаўленем крыўска-літоўскай мовы.

Першая частка сустрэчы будзе прысвечаная ідэі кансерватызма ў кантэксце Вялікай Літвы. За сваю Місію Ліґа Манархічная ВКЛ лічыць адраджэнне Вялікага Княства Літоўскага, як католіцкай спадчыннай монархіі, суб’ект міжнароднага права водле стану 1654 г.

У другой часты пан Ськіргайла пазнаёміць віцяблянаў з крыўска-літоўскай мовай і выкладзе сваю канцэпцыю яе балтыйскіх каранёў. Слухачы даведаюцца якой мусіць быць мова сучаснай шляхты і навучацца шляхетным зваротам.

Сустрэча адбудзецца 10 кастрычніка у Віцебску, па адрасе: вул. 1-я Сенненская, д. 5 (раён “Лучоса”) у “Еўрапейскім клубе”. Пачатак а 18:00.

Алесь Стральцоў-Карвацкі. Фота Сержука Серабро


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць