Баскетбольны клуб «Лакаматыў-КіС» перайменавалі ў «Рубон»

Віцебскі мужчынскі баскетбольны клуб «Лакаматыў-КіС» з учарашняга дня стаў называцца мужна, прыгожа і гістарычна – «Рубон». Для тых, хто не ведае, патлумачым: Рубонам у старажытнасці называлі Заходнюю Дзвіну, і з гэткім жа клічам ішлі ў бой полацкія ваяры.
Баскетбольны клуб «Лакаматыў-КіС» перайменавалі ў «Рубон»

Упершыню пад новай назвай віцебскія баскетбалісты выйдуць на пляцоўку ў першым матчы 20-га чэмпіянату Беларусі. 21 кастрычніка дома яны будуць змагацца з СБК «Асіповічы».

Да гэтага віцебская каманда мела двайную назву ў гонар сваіх спонсараў – чыгункі і мясцовага прадпрыемства «КіС», вытворцы верхняй вопраткі і трыкатажу. А яшчэ раней называлася “Шыком”, проста “Лакаматыў”.

«Называцца ў гонар спонсараў, вядома, добра. Але для гэтага трэба, каб спонсар быў надзейным і плацежаздольным. У нас жа такіх няма. Які тады сэнс мець назву фірмы? Назва клуба павінна быць нязменнай. А рэкламу спонсараў мы можам наносіць і на форму, і ў друкаванай прадукцыі выкарыстоўваць», – патлумачыў “ННВ” прычыну змены назвы клуба яго галоўны трэнер Руслан Байдакоў.

«Назвалі «Рубон», таму што хацелася чагосьці свежага і спрадвечна віцебскага. Гэта трошкі нязвыкла, але ўжо надакучылі тыповыя назвы накшталт “Асіповічы”, “Мінск-2006” і гэтак далей. Такое ўражанне, што наша ўяўленне спыняецца толькі на назвах нашых гарадоў. Мы таксама любім свой горад, але хацелася мець нешта сваё і незаезджанае. Рубон, рубіць... Даволі нядрэнна падыходзіць пад стыль гульні нашай каманды. Мы спадзяемся, што менавіта гэта назва стане брэндам нашага клуба”, – кажа настаўнік віцебскіх баскетбалістаў.

Цалкам магчыма, што кліч «Рубон!» віцебскія баскетбалісты выкарыстаюць ужо на гульні з «Асіповічамі». Матч пройдзе 21 кастрычніка на ЦСК, пачатак у 18 гадзін.

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Меткі: , ,

Чытайце яшчэ

5 каментарыяў

  1. acrid71  
    19/Кастрычнік/2011 у 21:09

    С таким названием и имя главного тренера отложится в подсознании-РУслан Байдаков( ЛеОНидович)

  2. W?odzimierz  
    19/Кастрычнік/2011 у 22:05 1

    [Словарь русского арго] рубон — РУБОН, а, м. Еда, кушанье. От рубать, рубить, 2 …
    А ещё думал это Республиканское Управление Бытового Обслуживания Населения.
    Лучше названия - не придумать.
    А Зап. Двина раньше называлась Эридан.

  3. ё  
    19/Кастрычнік/2011 у 22:56 2

    у гугла трактовка однозначная
    http://www.google.by/search?q=Рубон

  4. вавёрка  
    20/Кастрычнік/2011 у 11:49 3

    2 ВЛАДIМЕЖ:
    Эрыданам яе называлi грэкi.а Рубон_спрадвечна беларуская назва...

  5. W?odzimierz  
    20/Кастрычнік/2011 у 21:51 4

    A mo?a Pani Vaviorcy (Вавёрцы) ja??e vidoma ? jakim hodzie, raptam, mova Litvina? zrabi?asia spradvie?na bie?aruskaj? Zape?nivaju ?ano?nuju Pani, nichto z Pa?a?ana? navat nia viedau hetaj nazvy - bie?aru?.

Каментаваць

Вы павінны увайсці каб каментаваць.

Можна ўвайсці праз: