Няўдалы старт віцебскіх баскетбалістаў

Дваццаты чэмпіянат Беларусі па баскетболе сярод мужчынскіх каманд віцебскі клуб “Рубон” распачаў на сваёй пляцоўцы сустрэчай з БК “Асіповічы”.

Стартавыя хвіліны гэтага матча, калі мясцовыя баскетбалісты з лёгкасцю адпраўлялі мяч у “кошык” суперніка, аказаліся падманнымі. Здавалася, госці не акажуць сур’ёзнага супраціву. Але гэта было памылкова…

Пасля паловы гульні нашы хлопцы лідыравалі ў тры ачкі. А трэцяя чвэрць для гаспадароў пляцоўкі прайшла правальна. Віцебскія баскетбалісты набралі за гэты прамежак часу 14 балаў, госці – 29 (55:67). Такой розніцы ачкоў паспрыялі выдатна выкананыя апанентамі “Рубона” трохачковыя кідкі.

У заключным перыядзе гульня трымала гледачоў у напружанні. Асіповіцкія баскетбалісты на працягу пяці хвілін не могуць адправіць мяч у “кошык” віцябчан, месцячы паступова даганяюць суперніка (65:67). Але перацягнуць коўдру на сябе нашым землякам так і не ўдалося. Вынік паядынка – 74:80.

Каляндар хатніх гульняў БК “Рубон”:

29 кастрычніка (сб) “Рубон” – “Мінск- 2006-2” (пачатак у 15.00)
4 лістапада (пт) “Рубон” – “БГУИР-РТИ” (пачатак у 18.00)
18 лістапада (пт) “Рубон” – “Сож” (пачатак у 18.00)
2 снежня (пт) “Рубон” – “Гродна-93” (пачатак у 15.00)
16 снежня (пт) “Рубон” – “Сож” (пачатак у 18.00)
20 снежня (аўт) “Рубон” – “Мінск-2006” (пачатак у 18.00)


Меткі: , ,

Падобнае

    1 каментар

    1. Антошка  
      22/Кастрычнік/2011 у 19:09

      Переименовались )

    Каментаваць