З трох магчымых ачкоў толькі адно

У хакеі бывае па-рознаму. Саступаючы ў тры шайбы, можна перамагчы. А можна і прайграць, калі вядзешь у ліку ў некалькі шайб.

Учора ў віцебскім Палацы спорту сышліся лядовыя дружыны “Віцебск” і “Магілёў”. Каманды аднолькавага узроўню. Адрознівае іх турнірнае становішча. Магіляўчане – у ліку васьмі мацнейшых, а “мядзведзі” замыкаюць турнірную табліцу.

Першыя дваццаць хвілін гульні былі за “мязведзямі” – 2:1. У наступным адрэзку для віцяблян усё складалася так, што лепей не прыдумаеш. Аляксандр Абакунчык аформіў хет-трык. Дзве шайбы ён закінуў ў большасці. На табло – 5:2. Гуляць застаецца хвілін трыццаць. Думаю, нашы закінуць яшчэ, як мінімум, шайбы дзве. Але засумнявацца ў паспяховым завяршэнні баталіі прышлося яшчэ ў канцы другога перыяду, калі мясцовыя абаронцы дазволілі Андрэю Царагародцаву без усякіх перашкод абыграць на пятачку варатара і двойчы кінуць. Першы яго кідок прышоўся ў штангу, другі – у мэту.

Бліжэй да сярэдзіны апошняга перыяда магіляўчане двойчы запалілі чырвонае святло за брамай Артура Лук’янава (5:5). Добрыя шанцы вырваць перамогу ў гасцей упусціў Андрэй Арлюк, выйшаўшы на спатканне з брамнікам “Магілёва”. Антон Елісеенка таксама не рэалізаваў свой выхад адзін у нуль. Усё вырашылася ў серыі пасляматчавых кідкоў, дзе мацнейшымі былі магіляўчане (5:6).

Гэты паядынак па развіццю падзей у асноўны час падобны на сустрэчу першага круга паміж гэтымі камандамі ў Магілёве. Толькі ў тым матчы віцябляне саступалі 6:3 і перавялі гульню ў овертайм. Як і зараз, тады ўсё скончылася пасляматчавымі кідкамі і перамогай каманды з берагоў Дняпра.


Меткі: ,

Падобнае

    4 каментарыя

    1. acrid71  
      30/Кастрычнік/2011 у 14:29

      Игорь,возможно,-это условие спонсоров,но ваши репортажи, трудно воспринимаются на бел.мове.
      Тем более после картофелечисток. Почему нет топика после заявы Васи вУткина?

    2. Ігар  
      30/Кастрычнік/2011 у 16:00 1

      @ acrid71:
      Любоў да роднай мовы яшчэ ніхто не адмяняў.

    3. Яна Ільіна  
      30/Кастрычнік/2011 у 16:04 2

      У Беларусі вельмі мала спартовых журналістаў ці аглядальнікаў, якія пішуць па-беларуску. І гэта толькі плюс "ННВ", што ў нас навіны пра спорт ідуць на роднай мове. І гэта, лічу, самы лепшы адказ васям уткіным, якія сядзяць і плююць не толькі на ФК БАТЭ, "Тарпеда" ці "Віцебск" і іхніх аматараў, а і канкрэтна на кожнага беларуса.

    4. acrid71  
      30/Кастрычнік/2011 у 19:41 3

      @ Яна Ільіна:
      Игорь обычно пишет заузятарау .Потверждаются ли слухи,что у вас семейный подряд?

    Каментаваць