Цяпер працы на месцы кляштара бернардзінаў вядуцца пад наглядам археолагаў

Земляныя працы на месцы, дзе ў Віцебску стаяў кляштар бернардзінаў і касцёл святога Антонія, працягваюцца, але зараз пад пільным наглядам двух археолагаў.
Цяпер працы на месцы кляштара бернардзінаў вядуцца пад наглядам археолагаў. Фота Сержука Серабро

Пасля публікацыі ў “Народных навінах Віцебска” на месца выехалі супрацоўнікі аддзела культуры гарвыканкама, аднак, паколькі былі святочныя дні, працы ўжо не вяліся. Таму з прадстаўнікамі ПУП “МегаЕўратэкс”, якое пракладвае камунікацыі, ім удалося сустрэцца толькі ў аўторак. Дазвол на працы ў гістарычным цэнтры горада ў “МегаЕўратэкса”, які належыць вядомаму віцебскаму бізнэсмену Віктару Вялюга, меўся. Аднак дамова з археолагамі не была заключаная і іх не папярэдзілі пра пачатак працаў, аб чым і быў складзены пратакол.

Цяпер працы на месцы кляштара бернардзінаў вядуцца пад наглядам археолагаў. Фота Сержука Серабро

Зараз за дзейнасцю экскаватара назіраюць два археолагі — да віцебскага калегі далучыўся спецыяліст з Мінска. Яны правяраюць траншэю і выкапаную зямлю пры дапамозе металашукальніка. Пакуль былі знойдзеныя кавалкі посуду XVII-га стагоддзя, круглая куля і барацінка 1666 году — медны шэлег ВКЛ.

Цяпер працы на месцы кляштара бернардзінаў вядуцца пад наглядам археолагаў. Фота Сержука Серабро

Таксама зробленыя абмеры двух вялікіх кавалкаў муроў ад пабудоў XVIII стагоддзя, якія былі паднятыя на паверхню экскаватарам. Гэтыя адломкі, як і цагляны друз, засталіся тут пасля падрыву касцёла святога Антонія і пабудоў бернардыскага кляштару ў другой палове XX стагоддзя. Пасля абмеру іх вывезлі разам са шмеццем.

Назіраючыя за ходам працаў археолагі паведамілі “Народным навінам Віцебска”, што два гады таму на пляцоўцы за будынкам ГЦ “Пасаж” праводзіліся сур’ёзныя раскопкі. Плошча раскопу складала 80 квадратных метраў, было зроблена досыць шмат цікавых знаходак.

Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ