Полацк адсвяткуе сваё 1150-годдзе пад эгідай ЮНЕСКА

Напрыканцы мая 2012 года Полацк будзе святкаваць сваё 1150-годдзе. Дзень нараджэння “патрыярха беларускіх гарадаў” унесены ў каляндар міжнародных памятных дат ЮНЕСКА на 2012-2013 гады. Усяго ў гэты каляндар увайшло каля 60 падзей, значных для розных краін свету.

У сувязі з тым, што юбілей Полацка трапіў ў такі важны каляндар, горад атрымаў магчымасць правесці выставу ў штаб-кватэры ЮНЕСКА ў Парыжы. Плануецца, што гэта адбудзецца ў кастрычніку наступнага года.

Над сцэнарам юбілейных мерапрыемстваў працуе цэлая камісія – рэспубліканскі аргкамітэт па падрыхтоўцы і правядзенню святкавання 1150-годдзя Полацка, які ўзначальвае намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік. У аргкамітэт уваходзяць прадстаўнікі розных міністэрстваў і ведамстваў, Акадэміі навук Беларусі, Беларускай праваслаўнай царквы.

Чакаецца, што ў юбілейнага дня нараджэння Полацка будзе ўласная эмблема. Таксама да гэтай даты збіраюцца выпусціць памятныя медаль і манету, канверт з арыгінальнай маркай і спецыяльны паштовы штэмпель.

У святочныя дні ў Полацку пройдуць навуковая канферэнцыя, міжнародны інвестыцыйны форум, фестываль праваслаўнай творчасці, кірмаш «Велікодная радасць». Неўзабаве пасля юбілею горада – 5 чэрвеня, Полацк па традыцыі адзначыць дзень памяці святой Еўфрасінні Полацкай. Чакаецца, што ва ўрачыстасці ў 2012 годзе возьмуць удзел праваслаўныя іерархі з Полацка, Кіева і Ноўгарада – гарадоў, дзе пабудаваныя храмы ў гонар святой Сафіі.


Меткі: , ,

Падобнае

    1 каментар

    1. Вшывы Блох  
      15/Лістапад/2011 у 13:06

      А еурарымонт сделают?

    Каментаваць