У турнірным становішчы без змен. “Віцебск” – апошні

Пасля нядоўгага перапынку ў краіне аднавіліся гульні нацыянальнага першынства па хакею з шайбай. Віцябляне ў сябе дома прымалі гасцей з Брэста. Гэта сустрэча гаспадарам пляцоўкі не прынесла станоўчага выніку.
Хакейны матч «Віцебск»—«Брэст». Фота Ігара Мацвеева

Лічбы на табло ў гэтым матчы пачалі меняцца ў другім перыядзе. Прычым вельмі хутка. Спачатку ”мядзведзі” распячаталі вароты гасцей. Потым надышла чарга брэстчан запаліць чырвонае святло (1:2). Пасля чаго на дзве прапушчаныя шайбы месцячы адказалі таксама двума галамі. Заключная чвэрць была цалкам за брэсцкімі хакеістамі, якім удалося закінуць тры безадказныя шайбы. 3:5 – такі сумны фінал гэтай баталіі.

Хакейны матч «Віцебск»—«Брэст». Фота Ігара Мацвеева

Хакейны матч «Віцебск»—«Брэст». Фота Ігара Мацвеева

Хакейны матч «Віцебск»—«Брэст». Фота Ігара Мацвеева

Хакейны матч «Віцебск»—«Брэст». Фота Ігара Мацвеева

Меткі:

Чытайце яшчэ