Студэнцкі «Оскар» з’ехаў у Віцебск

У Мінску з 15 па 18 лістапада праходзіў 5-ты юбілейны конкурс студэнцкіх фільмаў «Відэарадыус БНТУ». Гран-пры ўзялі віцябляне.

Як піша газета «Народнае слова», сёлета на конкурс было пададзена 40 заявак студэнтаў з Мінска, Гомеля, Гродна, Магілёва, Віцебска, Баранавіч, якія не спецыялізуюцца ў галіне кінамастацтва. Яны здымалі свае ролікі на тэмы: «Vivat, alma mater!» і «Студэнцкая відэапрэм’ера». Былі прадстаўлены як дакументальныя, так і гульнявыя фільмы розных жанраў – нарыс, рэпартаж, відэакліп, эсэ, інтэрв’ю, прэзентацыя, рэклама. Прафесійнае журы адабрала для фіналу 19 карцін. Падвядзенне вынікаў, ўзнагароджанне пераможцаў і паказ лепшых відэафільмаў адбыліся ў Доме кіно.

Гран-пры конкурсу заваявала карціна “Як гэта было: 1910” Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. П.Машэрава. Першаму прарэктару Аляксандру Гладкову ўручаны пераходзячы прыз «Відэарадыуса» – фігура вагой 6 кг, якая ўяўляе сабой бронзавую камеру, замацаваную на цыркулі-штатыве.

nspaper.by

Меткі: ,

Чытайце яшчэ