Адбылося лёсаванне розыграшу Кубка Беларусі па гандболе

У офісе Беларускай федэрацыі гандбола сёння адбылося лёсаванне ? фінала розыгрышу Кубка Беларусі сярод жаночых каманд.
Тренировка женской гандбольной команды “Витебск-Ганна”. Фото Сергея Серебро

Віцебскай “Ганне” на дадзенай стадыі выпала права пазмагацца за выхад у “Фінал чатырох” з гомельскай камандай. У прынцыпе, клубы “Віцебск-Ганна” і “Гомель” аднолькавага класа. І ў нашых дзяўчат ёсць шанец завяршыць гэты этап паспяхова.

У мінулым розыгрышы Кубка Беларусі выхаванкі Уладзіміра Наганава сустракаліся з “Гомелем” у “Фінале чатырох” і саступілі тады ў барацьбе за трэцяе месца ўсяго адзін мяч. Сустрэча віцяблянак з камандай з берагоў Сожа ў першым крузе гэтага чэмпіяната таксама завяршылася на карысць гамяльчанак з розніцай у два мячы.

Першая гульня ? фінала паміж “Віцебск-Ганнай” і “Гомелем” пройдзе ў Віцебску 18 студзеня наступнага года. Паўторны матч адбудзецца 21 студзеня ў Гомелі.

Наступныя пары чвэрцьфінала выглядаюць наступным чынам: БНТУ – “Гараднічанка”; “Беразіна” – “Берэсце”; “Друць” – “Аркатрон”.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ