БК “Рубон” заняў трэцяе месца ў “Фінале чатырох”

У гэтыя выходныя ў Мінскім палацы спорту адбыліся заключныя сустрэчы розыгрышу Кубка Беларусі па баскетболе сярод мужчынскіх каманд.

У паўфінале, які адбыўся ў суботу, нашы баскетбалісты згулялі з “Гродна-93”, якому і саступілі ў тры ачкі (68:71). Другім фіналістам у барацьбе за трафей стаў “Мінск- 2006”, які перамог “Асіповічы” (120:54). На наступны дзень у матчы за трэцяе месца нашы землякі аказаліся мацней за каманду з Асіповіч, абыграўшы яе 92:77. Уладальнікам Кубка ў чарговы раз стала мінская дружына, якая ўзяла верх над гродзенцамі (103:91).

Меткі: ,

Чытайце яшчэ