Апостальскі Нунцый наведаў Віцебскую дыяцэзію

У чацвер 15 снежня Віцебскую дыяцэзію наведаў пасланнік Папы Бэнэдыкта XVI Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. Адбылося гэта ў парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Наваполацку з нагоды дня духоўных сустрэч святароў і манахінь.
Апостальскі Нунцый наведаў Віцебскую дыяцэзію. Фота кс. Віктара Місевіча

На самым пачатку духавенства Віцебскай дыяцэзіі сабралася ў касцёле, каб праславіць Бога ў Тройцы Адзінага малітвай на брэвярыі. Затым адбылася адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і непасрэдна сама Святая Імша. Цэлебраваў яе арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.

Апостальскі Нунцый наведаў Віцебскую дыяцэзію. Фота кс. Віктара Місевіча

На пачатку Эўхарыстыі шаноўнага госця прывітаў пастыр дыяцэзіі біскуп Уладзіслаў Блін. “Ваша Эксцэленцыя, шаноўны арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, шчыра вітае Вас усё духавенства і сёстры законныя Віцебскай дыяцэзіі. Тут працуюць найлепшыя святары і найлепшыя сёстры ў свеце! Мы бязмерна ўдзячныя, што добры Бог паслаў нам такога дарагога госця!”, - сказаў біскуп Уладзіслаў.

Апостальскі Нунцый наведаў Віцебскую дыяцэзію. Фота кс. Віктара Місевіча

Святая Імша адпраўлялася на лацінскай мове. Апостальскі Нунцый звярнуўся са словамі гаміліі да прысутных па-італьянску. Перакладаў яго сакратар а. Вячаслаў Пялінак МІС.

Апостальскі Нунцый наведаў Віцебскую дыяцэзію. Фота кс. Віктара Місевіча

Пасланнік Папы нагадаў асобу св. Яна Хрысціцеля і заахвоціў святароў да шчырасці перад самім сабой. Ён паразважаў над самотнасцю святара і заклікаў не раздзяляць жыццё на публічнае і прыватнае, стараючыся без раздвоенасці быць верным слугой Бога.

Апостальскі Нунцый наведаў Віцебскую дыяцэзію. Фота кс. Віктара Місевіча

Напрыканцы Святой Імшы арцыбіскуп благаславіў прысутных апостальскім благаслаўленнем. Ён сказаў: “Я сёння благаслаўляю вас ад імя Святога Айца Бэнэдыкта XVI”. Арцыбіскуп папрасіў святароў перадаць гэтае благаслаўленне вернікам у парафіях.

Варта дадаць, што асабліва ўзбагацілі дзень духоўных сустрэч браты ў святарстве Грэка-каталіцкай Царквы на чале з Апостальскім Візітатарам архімандрытам Сяргеем Гаекам. Ён у сваю чаргу таксама выступіў і прывітаў Апостальскага Нунцыя.

Пасля абмеркавання арганізацыйных пытанняў пробашч парафіі ксёндз канонік Катэдральнай Капітулы Аляксандр Чайкоўскі запрасіў усіх на пачастунак. Усе мелі магчымасць падзяліцца аплаткам з Нунцыем і біскупам Уладзіславам.

Прыбыццё ў Наваполацк Амбасадара Ватыкана можна параўнаць са з’яўленнем св. Яна Хрысціцеля, чый голас і прысутнасць былі так неабходныя народу Ізраэля. Гэтаксама ў Віцебскай дыяцэзіі неабходны чалавек, які перадае словы і думкі Святога Айца, яднае сваёй асобай партыкулярны Касцёл з Касцёлам Паўсюдным.

Святары і сёстры Віцебскай дыяцэзіі моцна палюбілі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці. Яны адразу дацанілі яго гумар, жыццярадаснасць і непадробную ўсмешку. Веру, што пасланніка Папы палюбяць і вернікі Віцебскага Касцёла. Тым больш, што ён атрымаў шматлікія запрашэнні не толькі ад біскупа Уладзіслава, але і ад пробашчаў парафій. Арцыбіскуп паабяцаў наведваць паўночную дыяцэзію Беларусі як мага часцей.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць