Дзе адпачыць на навагоднія святы ў Віцебску

Аддзел культуры гарвыканкама склаў план навагодніх і калядных мерапрыемстваў у Віцебску. Напрацягу амаль месяца, ажно да святкавання Старога Новага года, у горадзе на розных культурных пляцоўках павінна прайсці 51 забаўляльнае мерапрыемства. Тут і парад Дзядоў Марозаў, і феерверк у навагоднюю ноч, і тэатралізаваныя шоў, і канцэрты, і ранішнікі для дзяцей, і выставы, і дыскатэкі, і спартовыя святы, і г.д.
Накануне католического Рождества в Витебске загорелись городские елки и прошел парад Дедов Морозов. Фото Сергея Серебро

23 снежня, 17.00, скрыжаванне пр-та Фрунзе і вул.Замкавай – пл.Перамогі – святочнае навагодняе шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак, казачных персанажаў. Акцыя «Запалім ёлку разам!»

23 снежня, Пралетарская плошча, пляцоўка каля «Брыганціны», мікрараён Білева, пл. Леніна, пл. Свабоды, пляцоўка каля ДТДМ Чыгуначнага раёна – акцыя «Запалім ёлку разам!»

24 снежня, 12.00, парк Мазурына, свята «Зімовыя забавы»

24 снежня, 11.00, пляцоўка каля цэнтра «Маладзік» – тэатралізаванае прадстаўленне

24 снежня, 11.00, пляцоўка ў мікрараёне на вул.Церашковай – культурна-спартыўнае свята

24 снежня, 18.00, культурна-спартыўны цэнтр УП «Віцебскае аддзяленне БЧ» – калядная дыскатэка

24 снежня, 11.00, пойма Віцьбы – спартыўнае свята “Калядныя старты” (калі надвор’е будзе спрыяць, то запланаваны снежны піянербол; міні-футбол на снезе; перацягванне каната; лыжныя гонкі)

25 снежня, 15.00, культурна-гістарычны комплекс «Залатое кальцо г.Віцебска «Дзвіна» – калядны канцэрт «Усе зорачкі ў госці да нас!»

25 снежня, 11.00-18.00, культурна-гістарычны комплекс «Залатое кальцо г.Віцебска «Дзвіна» – выстава «Казкі Раства»

25 снежня, 11.00, КДЦ «Першамайскі» – навагодні ранішнік

25 снежня, 11.00, Палац культуры г.п. Руба – навагодні ранішнік

27 снежня, 11.00, 13.00, Палац культуры г.п. Руба – навагоднія ранішнікі

27 снежня, 17.00, Палац культуры г.п. Руба – навагодні баль

29 снежня, 17.00, КДЦ «Першамайскі» – вечар адпачынку з удзелам народнага духавога аркестра

30 снежня, 22.00-02.00, Палац культуры г.п. Руба – навагодняя шоў-праграма

31 снежня, 11.00, ніжняя пляцоўка Летняга амфітэатра – культурна-спартыўнае свята «Навагодні калейдаскоп». Пры спрыяльным надвор’і арганізатары запланавалі: хакей (жаночыя каманды); хакей (мужчынскія каманды); дартс; конкурс “Трапны стралок”; міні-баскетбол.

1 студзеня, 1.00-4.00, плошча Перамогі – культурна-забаўляльная праграма "Вітаем Новы год!"

1 студзеня, 02.00, плошча Перамогі – святочны феерверк

1 студзеня, 1.00, пл. Пралетарская, пляцоўка каля «Брыганціны», пляцоўка каля ДТДМ Чыгуначнага раёна г.Віцебска – культурна-забаўляльныя праграмы ў мікрараёнах горада

1 студзеня, 1.30-4.00, цэнтральная ёлка ў г.п.Руба – забаўляльная навагодняя праграма

1 студзеня, 12.00, парк Мазурына – дзень масавага адпачынку

1 студзеня, 13.00-15.00, пл.Перамогі – навагодні ранішнік

1 студзеня, 14.00-16.00, культурна-гістарычны комплекс «Залатое кальцо г.Віцебска «Дзвіна» – праграма “Сядзіба Мароза Марозавіча ля Дзвіны, або Цуды пад Новы год!»

1 студзеня, 11.00-18.00, культурна-гістарычны комплекс «Залатое кальцо г.Віцебска «Дзвіна» – выстава «Казкі Раства»

1 студзеня, 18.00-21.00, пл.Перамогі – навагодняя дыскатэка

1 студзеня, 22.00, Палац культуры г.п. Руба – навагодняя дыскатэка

4 студзеня, 11.00, спартыўная пляцоўка гімназіі №2 – зімовае спартыўнае свята

7 студзеня, 11.00, Палац культуры г.п. Руба – калядны ранішнік з удзелам шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў

7 студзеня, 11.00, пойма Віцьбы – спартыўнае свята.

7 студзеня, 12.00, падворак культурна-гістарычнага комплекса «Залатое кальцо г.Віцебска «Дзвіна» – тэатралізаванае свята «Віцебскія Каляды»

7 студзеня, 12.00, сквер каля КДЦ «Першамайскі» – свята «Сустракаем Каляды!»

7 студзеня, 12.00, парк Мазурына – дзень масавага адпачынку

7 студзеня, 15.00, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Я. Коласа – свята духоўнай музыкі

7 студзеня, 18.00-21.00, пл.Перамогі – калядная дыскатэка

7 студзеня, 22.00, Палац культуры г.п.Руба – калядны вечар адпачынку

8 студзеня, 14.00, царква Ператварэння Гасподняга (ніжні храм Свята-Успенскага кафедральнага сабора) – калядны канцэрт

1, 7, 13 студзеня, пляцоўкі раёнаў Віцебска – культурна-забаўляльныя праграмы на ёлках у мікрараёнах горада

26-31 снежня; 2-7 студзеня, 11.00-15.00, культурна-гістарычны комплекс« Залатое кальцо г.Віцебска «Дзвіна» – праграма “Сядзіба Мароза Марозавіча ля Дзвіны, або Цуды пад Новы год!”

24-25 снежня; 7, 8, 14, 15 студзеня, 10.00-14.00, вул.Суворава – “Віцебскі вернісаж”

24 снежня; 7 і 14 студзеня, вул.Суворава – музычныя праграмы, спартовыя гульні

13 студзеня, 18.00-21.00, пл.Перамогі – моладзевая музычна-танцавальная праграма

13 студзеня, 18.00, Палац культуры г.п. Руба – спектакль народнага тэатра мініяцюр «Кураж» – «І зноў Новы год!»

19-30 снежня; 2, 7, 8 студзеня, 10.00, 12.30, 15.00, "Цэнтр культуры "Віцебск" – навагодняя музычная казка-гульня «Акадэмія цудаў»

19-30 снежня, 9.30, 11.30, 13.00, 15.00, канцэртная зала "Віцебск" – тэатралізаваная забаўляльная праграма каля ёлкі «Навагодняя плошча, дом 12»

25 снежня; 1, 8, 15 студзеня, 19.00, канцэртная зала "Віцебск" – навагодні вечар адпачынку для тых, каму 35 + 5

1, 8, 15 студзеня, 14.00, канцэртная зала "Віцебск" – святочная навагодняя праграма «І зноў добры дзень!"

14 студзеня, 11.00, ніжняя пляцоўка Летняга амфітэатра – культурна-спартыўнае свята «Навагодні калейдаскоп»

7, 14 студзеня, 14.00, канцэртная зала "Віцебск" – калядная і навагодняя танцавальна-забаўляльныя праграмы для моладзі «ПАРК 3D»

14 студзеня, 17.00, канцэртная зала "Віцебск" – «Танцавальная мазаіка», рэйтынгавы турнір па спартыўных танцах у ўзорным ансамблі бальнага танца “Мазаіка”

14 студзеня, 22.00, Палац культуры г.п.Руба – вечар адпачынку

15 студзеня, 14.00, канцэртная зала "Віцебск" – справаздачны канцэрт вакальна-харэаграфічнай студыі “До-мі-соль”

15 студзеня, 16.00, канцэртная зала "Віцебск" – справаздачны канцэрт вакальна-харэаграфічнай студыі “Зорачкі”

24-25 снежня; 2 студзеня, 11.00, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Я. Коласа – спектакль «Сіўка-бурка» і забаўляльная праграма каля ёлкі

З 17 снежня па 15 студзеня, Беларускі тэатр «Лялька» – спектакль "Навагоднія мары Слоніка" і забаўляльная праграма каля ёлкі "Слонік і Дзед Мароз"

21 снежня (10.00, 12.00); 22 снежня (12.00, 14.00); 23 снежня (10.30); 24 і 25 снежня (10.00, 12.00, 16.00); 27 снежня (10.00); 28 снежня (11.00, 15.00); 29 снежня (12.00), Віцебская абласная філармонія – навагоднія ранішнікі

Меткі: ,

Чытайце яшчэ