Дабрачынная акцыя ў Бягомльскім інтэрнаце

Свята Божага Нараджэння прыпамінае нам пра міласэрнасць, спагаду і любоў. Езус нарадзіўся ў хляве, таму што ў людзей не хапіла любові, каб Яго прыняць, як Чалавека.
Дабрачынная акцыя ў Бягомльскім інтэрнаце. Фота кс. Віктара Місевіча

На другі дзень Свята парафія Хрыста Валадара ў Бягомлі арганізавала дабрачынную акцыю ў мясцовым доме-інтэрнаце. Па запрашэнню прыехаў цэлы аўтобус барысаўскай моладзі. Хлопцы і дзяўчаты падрыхтавалі Батлейку для маленькіх гледачоў. Адметнасцю было тое, што Маленькага Езуса ў спектаклі іграла дзяўчынка Сара з барысаўскай парафіі, а Марыю і Юзафа – яе бацькі.

Дабрачынная акцыя ў Бягомльскім інтэрнаце. Фота кс. Віктара Місевіча

Выхаванцы інтэрната з захапленнем глядзелі на касцюмы актораў і з удзячнасцю кляскалі ў далоні. Пасля Батлейкі ўсе ахвотныя мелі магчымасць прыняць удзел у гульнях і карагодах вакол прыгожай ялінкі.

Дабрачынная акцыя ў Бягомльскім інтэрнаце. Фота кс. Віктара Місевіча

Падарункі, якія атрымалі дзеці, былі падрыхтаваныя на сродкі вернікаў з бягомльскай і барысаўскай парафій. Разам з моладдзю ў Бягомль прыехаў а. Міхал Цвячкоўскі МІС, а таксама сёстры эўхарысткі: с. Таццяна Гмыза і с. Наталля Раманчук. Завяршылася сустрэча супольнай малітвай і благаслаўленнем.

Дабрачынная акцыя ў Бягомльскім інтэрнаце. Фота кс. Віктара Місевіча

Дырэктар школы-інтэрнат у Бягомлі Валерый Пятровіч Міхайлоўскі ад імя дзяцей і педагагічнага калектыва выхавацеляў падзякаваў выступоўцам і запрасіў іх наведваць дзетак часцей.
Езус сваім нараджэннем падказвае нам: “Не бойся рабіць дабро! Чым больш радасці ты падорыш другому чалавеку, тым лепшы стане вакол цябе свет.”


Меткі: , , , ,

Падобнае

    1 каментар

    1. лесавік  
      29/снежань/2011 у 20:00

      Пакрыўджаныя лёсам дзеткі хоць на гадзінку адарваліся ад паўсядзённага рэжыму- прыжыму казённага дома, вачаняткі заблішчэлі...

    Каментаваць