Віцябляне пераважна сустракаюць Новы год за сямейным сталом

Жыхары Віцебска захоўваюць традыцыі і стараюцца сустрэць надыход Новага года ў сямейным коле. Такі адказ далі 62% удзельнікаў галасавання на “Народных навінах Віцебска”. Цікава, што ў 2007 годзе за гэты пункт прагаласавалі 64% нашых чытачоў, то бок за чатыры гады лічба амаль не змянілася.

Спаць у навагоднюю ноч вырашылі 18% апытаных. Па 5% паведамілі, што яны будуць святкаваць пад ёлкай у сумёце ці працаваць, а вось у 2007 годзе сумёт спадабаўся ажно 16% рэспандэнтаў.

У лазню з сябрамі збіраліся толькі 4%, тады як чатsры гады таму аматараў чысціні і кінакамедыі “Іронія лёсу, або З лёгкай парай” было 7%.

Яшчэ 3% чытачоў “Народных навінаў Віцебска” сустракалі Новы год у рэстарацыі ці начным клубе, у той час як у папярэднім галасаванні гэта быў самы непапулярны варыянт — ён не набраў ніводнага голаса.

Толькі 2% апытаных віцяблян дазволілі сабе адправіцца на зімовыя святы на курорт, што на 5% меней, чым у 2007 годзе, калі гэты пункт заняў трэцяе месца.

На прыроду выбраўся толькі 1% удзельнікаў аптыння, а раней аматараў навагодняга вогнішча было 4%.

Усяго сёлета ў галасаванні пра сустрэчу Новага года прынялі ўдзел 859 нашых чытачоў.

Як вы плануеце сустракаць Новы год?

  • Традыцыйна - у сямейным коле (62%, Галасоў: 531)
  • Буду спаць (18%, Галасоў: 157)
  • Пад ёлкай у сумёце (5%, Галасоў: 41)
  • Буду працаваць (5%, Галасоў: 40)
  • Пайду ў лазню з сябрамі (4%, Галасоў: 35)
  • У рэстарацыі ці начным клубе (3%, Галасоў: 30)
  • На курорце (2%, Галасоў: 18)
  • На прыродзе (1%, Галасоў: 7)

Усяго галасоў: 859

Loading ... Loading ...

Меткі: , ,

Падобнае

    1 каментар

    1. ё  
      2/студзень/2012 у 19:59

      "сутракаюць" - поправьте

    Каментаваць