Кошты на прадукты харчавання ў Віцебску ў студзені

Студзеньскія кошты на прадукты харчавання “ННВ” вывучалі ў краме “Веста” №87, размешчанай у будынку на вуліцы Леніна, 28, вядомым сярод віцебскіх людзей пад каларытнай назвай “сіні дом”.

Зноў падаражэлі малочныя прадукты: кефір, малако, сыр, тварог. Аднак зараз віцебскія малочнікі крыху пашырылі асартымент сваіх вырабаў: калі ў лістападзе-снежні ў горадзе было не знайсці звычайнага тварагу, а толькі ягоны біяадпаведнік, то зараз аматары тварожных ласункаў могуць знайсці на паліцах тварог 11% тлустасці па кошце 5 470 рублёў. Ну і тыя самыя, ужо да аскоміны ўсім знаёмыя, два гатункі біятварагу: абястлушчаны і тлустасцю 9%.

Добрая навіна для аматараў моцных спіртных напояў – кошт на гарэлку той жа. Пляшку “За удачу” (кошты на гэты від гарэлкі мы адсочваем з верасня 2011 года) можна ўзяць за тыя ж самыя 20 500 рублёў, што і ў снежні.

Абсалютна не змяніліся кошты на соль, цукар, каву Nescafe Classic, грэчку, апельсіны, белакачанную капусту і бульбу.

Як ні дзіўна, працягвае таннець рыба. Зараз кілаграм хека каштуе 35 290 рублёў, а ў снежні гэта рыба “цягнула” на 38 670 рублёў, у лістападзе – увогуле на 41 900 рублёў.

Літаральна на нейкія “капейкі” апусціліся кошты на муку і макароны. Пры гэтым нязначна, але даражэй сталі каштаваць курыца, цыбуля, морква, буракі. Цяплічныя агуркі з Рудакова ў студзені каштуюць на 4000 рублёў даражэй, чым перад Новым годам каштавалі агуркі з Іспаніі.

Нагадаем, што ў дужках мы прыводзім снежаньскія кошты, каб можна было параўнаць іх з цяперашнімі.

Малако (3,6%, 0,9 л, поліэтыленавы пакет) – 3 920 рублёў (2 290 рублёў; 3,5%)
Смятана (26%, 0,4 л) – 8 500 рублёў (6 370 рублёў)
Масла сметанковае (Паставы) – 8 860 рублёў
Сыр “Расійскі ” – 49 570 рублёў (у снежні кг “Галандскага” каштаваў 41 680 рублёў)
Тварог, 11% – 5 470 рублёў
Яйкі, дзясятак С1 з селенам – 9 710 рублёў (8 730 рублёў)
Алей “Любонька” – 18 900 рублёў
Хлеб “Двинский йодированный”, 0,9, без упакоўкі – 4 440 рублёў (“Замковый новый”– 3940 рублёў)
Цукар, 1 кг, у поліэтыленавым пакеце – 6 400 рублёў (столькі ж у снежні)
Гарбата “Хэйліс” (чорная, 100 г) – 19 130 рублёў
Кава Nescafe Classic (100 г) – 29 900 рублёў (столькі ж і ў снежні)
Мяса (свініна) – 29 150 рублёў
Курыца (тушка бройлера, 1 кг, фабрыка “Ганна”) – 25 340 рублёў (24 460 рублёў)
Рыба (хек) – 35 290 рублёў (38 670 рублёў)
Рыс (0,8 кг, апрацаваны парай) – 8 900 рублёў
Грэчка – 16 910 рублёў (1 кг, Расія); 15 310 рублёў (1 кг, Беларусь) (столькі ж у снежні)
Макароны (“Столичная мельница”, Мінск, 800 г) – 6 690 рублёў (6 850 рублёў)
Мука (Віцебск, вышэйшы гатунак, 1 кг) – 3 630 рублёў (3 720 рублёў)
Соль “Беларуская” – 1 660 рублёў (столькі ж і ў снежні)
Гарэлка “За удачу”(0,5 л) – 20 500 рублёў (столькі ж – у снежні; 17 020 рублёў – у лістападзе; 15 990 рублёў – у кастрычніку; 11 340 рублёў ¬– у верасні)
Яблыкі – (Польшча) – 14 490 рублёў
Бананы – 9 200 рублёў (8 920 рублёў)
Апельсіны – 15 550 рублёў (столькі ж у снежні)
Лімон – 12 500 рублёў (13 900 рублёў)
Вінаград – 33 330 рублёў
Ківі – 14 490 рублёў (15 040 рублёў)
Памідоры – 25 060 рублёў
Агуркі (Рудакова) – 26 250 рублёў (22 300 рублёў; Іспанія)
Капуста белакачанная – 1 370 рублёў (столькі ж у снежні)
Цыбуля – 4 130 рублёў (3 750 рублёў)
Морква – 2 810 рублёў (2 750 рублёў)
Бульба – 1 830 рублёў (столькі ж у снежні)
Буракі – 2 310 (2 200 рублёў)
Часнок – 21 200 (19 100 рублёў)


Меткі: ,

Падобнае

    10 каментарыяў

    1. Дмитрий  
      3/студзень/2012 у 20:41

      а что такое Масла сметанковае?

    2. mr_zhukov.livejournal.com  
      3/студзень/2012 у 22:11 1

      http://translate.google.by/?q=%D1%81%D0%BC%D0%B5%D1%82%D0%B0%D0%BD%D0%BA%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D0%B5&oe=utf-8&rls=org.mozilla:ru:official&client=firefox&um=1&ie=UTF-8&hl=ru&sa=N&tab=wT#be|ru|%D1%81%D0%BC%D0%B5%D1%82%D0%B0%D0%BD%D0%BA%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D0%B5

      Ответ на этот вопрос стоит нескольких щелчков мыши.

    3. goga  
      4/студзень/2012 у 2:15 2

      "3,6%, 1 л"- можа 0,9 л ???? Таго году выпуска !!! А этава толька 0,9л / 3,8% и толька адин даехал да дому-другой апять дыравы. Нада писать у "витьбичы "и госкантроль ато палучаит дирэктар мидали всякии а пакеты дыпавыи прадаёт чэсным людям.

    4. Вшывы Блох  
      4/студзень/2012 у 9:14 3

      про гречку:
      цена в Украине - 6килобелок,
      цена в РФ - 8килобелок,
      цена в РБ.....

      Урррааа! Мы первые!

    5. Рикардо  
      4/студзень/2012 у 9:57 4

      @ Вшывы Блох:
      А ещё в России в магазинах простые целлофановые пакеты бесплатно, а у нас за них деньги берут, а пакеты такие, что пакетом пакет прорвать можно

    6. Яна Ільіна  
      4/студзень/2012 у 14:14 5

      @ Дмитрий:
      По-русски - масло сливочное.

    7. Яна Ільіна  
      4/студзень/2012 у 14:19 6

      goga пісаў:

      “3,6%, 1 л”- можа 0,9 л ????

      Дзякуй, вы правільна заўважылі: не літр, а 0,9 літра.

    8. BMW  
      4/студзень/2012 у 15:30 7

      Каментатар писал:
      <b>@ Вшывы Блох</b>:
      А ещё в России в магазинах простые целлофановые пакеты бесплатно, а у нас за них деньги берут, а пакеты такие, что пакетом пакет прорвать можно

      В Короне пакеты дают бесплатно.

    9. goga  
      4/студзень/2012 у 18:26 8

      А должны везде,особенно с логотипом. Ну до этого ещё тоже долго топать .

    10. BMW  
      4/студзень/2012 у 21:22 9

      goga писал:
      А должны везде,особенно с логотипом. Ну до этого ещё тоже долго топать .

      Так они ж на этом деньги зарабатывают, при чем не маленькие. Так что мы их рекламу носим, да еще и платим за это. Хорошая схема.

    Каментаваць