“ ВітЭн” у ? згуляе з “Лідсельмашам”

Учора пасля сустрэчы 1/8 фінала розыгрышу Кубка Беларусі па міні-футболе паміж сталічным “Дарожнікам” і барысаўскім “Гарызонтам” адбылося лёсаванне чвэрцьфінальнай стадыі турніра. У адрозненні ад папярэдніх яна складаецца з двух матчаў - дома і на выяздзе.

Віцебскаму клубу “ВітЭн” у супернікі дасталася лідская каманда “Лідсельмаш”. Першы паядынак нашы землякі правядуць на выяздзе 12 студзеня. Паўторны пройдзе 15 студзеня у спорткомлексе кадэтскага вучылішча ў Лужасна (пачатак у 13.00).

Гомельскаму клубу “Беларуская чыгунка” на дадзенай стадыі наканавана згуляць з землякамі з “БТЭУ”. Каманда другога дывізіёна – “Неман” – паспрабуе прабіцца ў паўфінал у матчах з “Дарожнікам”. “Барысаву-900” давядзецца памярыцца сіламі са сталічнай камандай “МАПІД”.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ