ХК “Дзімітраў ” стаў пераможцам турніра “Калядны лёд”

Учора ў віцебскім Палацы спорту завяршыўся міжнародны юнацкі турнір па хакею з шайбай “Калядны лёд”. У ім бралі ўдзел адна каманда з Беларусі (ХК “Віцебск”) і пяць – з Расіі.
Завяршыўся міжнародны юнацкі турнір па хакею з шайбай “Калядны лёд”. Фота Ігара Мацвеева

Віцебскім хакеістам, каб заваяваць галоўны трафей спаборніцтва, неабходна было ў заключнай сустрэчы турніра абыграць “Срэбраных акул” з Масквы. І юныя землякі ў гэтым матчы былі вельмі блізкімі да вікторыі. Але за некалькі хвілін да фінальнай сірэны, перамагаючы 3:2, гаспадары турніра прапусцілі дзве шайбы і аддалі перамогу масквічам. У серыі пасляматчавых кідкоў на салодкі прыз юнакі з расійскай сталіцы зноў пераўзышлі сваіх апанентаў з “Віцебска”.

Завяршыўся міжнародны юнацкі турнір па хакею з шайбай “Калядны лёд”. Фота Ігара Мацвеева

У выніку калядных баталій каманды заваявалі наступныя месцы:

  1. ХК “Дзімітраў” (г.Дзімітраў, Расія)
  2. ХК “Віцебск”
  3. ХК “Срэбраныя акулы” (г.Масква)
  4. ХК “Іскра” (г.Адзінцова, Расія)
  5. ХК “Капітан” (г.Ступіна, Расія)
  6. ХК “Рэгіён-23” ( г.Краснадар, Расія)

Завяршыўся міжнародны юнацкі турнір па хакею з шайбай “Калядны лёд”. Фота Ігара Мацвеева

На ўрачыстым закрыцці былі вызначаны і ўзнагароджаны лепшыя гульцы ў намінацыях:

  • Максім Кудраўцаў (“Дзімітраў”) – лепшы варатар
  • Аляксандр Пілія (“Віцебск”) – лепшы нападаючы
  • Дзмітрый Бычкоўскі (“Іскра”) – лепшы бамбардзір
  • Уладіслаў Новікаў (“Срэбраныя акулы”) – лепшы абаронца
  • Захар Бойка (“Капітан”) – самы каштоўны гулец
  • Дзмітрый Чуль (“Рэгіён - 23”) – лепшы гулец

Завяршыўся міжнародны юнацкі турнір па хакею з шайбай “Калядны лёд”. Фота Ігара Мацвеева

Завяршыўся міжнародны юнацкі турнір па хакею з шайбай “Калядны лёд”. Фота Ігара Мацвеева

Пераможцы турніру “Калядны лёд” - ХК “Дзімітраў ”. Фота Ігара Мацвеева

Меткі: ,

Чытайце яшчэ