У Віцебску з’явіцца светлафор з відэафіксатарам

У Віцебску сёлета збіраюцца ўсталяваць светлафор, які будзе весці відэафіксацыю парушэнняў правілаў дарожнага руху пешаходамі. Абласны цэнтр стане першым у Беларусі горадам з такім ноў-хаў. Аднак скрыжаванне, якое абсталяюць такім светлафорам, ДАІ яшчэ не вызначыла.

Неабходнасць гэтага новаўвядзення ДАІ тлумачыць павелічэннем колькасці аварый па віне пешаходаў. Так, у 2011 годзе ў Віцебску адбылося 113 ДТЗ, у якіх загінулі 8 і параненыя 117 чалавек. Пры гэтым дзве трэція аварый звязаныя з наездамі на пешаходаў.

А вось сістэмамі відэаназірання за парушэннямі правілаў дарожнага руху з боку кіроўцаў зараз абсталяваны Віцебск і асноўныя трасы міжнароднага і рэспубліканскага значэння Віцебскай вобласці. У сярэднім толькі ў абласным цэнтры і Віцебскім раёне з іх дапамогай фіксуецца каля 200 парушэнняў у дзень.

Паводле БелТА.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ