Першая перамога “мядзведзей” у гэтым годзе

Віцебскія хакеісты 16 студзеня правялі першую хатнюю сустрэчу ў гэтым годзе. У родных сценах яны прымалі суседзяў з Наваполацка – “Хімік-СКА”.
Хакейны матч “Віцебск” - “Хімік-СКА”. Фота Ігара Мацвеева

Сустрэча выдалася багатай на закінутыя шайбы і ўдаленні. Двойчы віцяблянам даводзілася ўсталёўваць раўнавагу. Пры ліку 0:1 лічбы на табло зраўняў Мікіта Ядроец, які выйшаў на спатканне з брамнікам гасцей.

Хакейны матч “Віцебск” - “Хімік-СКА”. Фота Ігара Мацвеева

Лік 2:2 на стартавых секундах другога перыяда робіць ужо Дзяніс Лабашоў. Другая шайба ў варотах навапалачан дадала гаспадарам куражу, і на працягу 9-ці хвілін “бела-сінія” яшчэ тройчы вымусілі капітуляваць Валерыя Проніна. Скараціўшы лік да мінімума (5:4), гасцям удалося заінтрыгаваць гледачоў. А вось перавесці гульню у дадатковы час у “Хіміка” не атрымалася. У нейкай ступені сваю дружыну падвёў абаронца Алег Станевіч. Трохі больш чым за хвіліну да фінальнай сірэны ён зарабіў дзве хвіліны штрафу. І “армейцы” былі вымушаны ўдзяляць больш увагі сваёй абароне.

Хакейны матч “Віцебск” - “Хімік-СКА”. Фота Ігара Мацвеева

Хакейны матч “Віцебск” - “Хімік-СКА”. Фота Ігара Мацвеева

Хакейны матч “Віцебск” - “Хімік-СКА”. Фота Ігара Мацвеева

Хакейны матч “Віцебск” - “Хімік-СКА”. Фота Ігара Мацвеева


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць