Правядзем выходныя на лыжах, каньках і санках!

Нарэшце, Віцебск упрыгожылі гурбы снегу – зіма зрабіла цудоўны падарунак прыхільнікам лыж, канькоў ды санак. Сёння – доўгачаканая пятніца, і самы час падумаць, як і дзе з карысцю для здароўя правесці свае выходныя.
Тренировка по гигантскому слалому в поселке Руба. Фото Сергея Серебро

Афіша “Віцебск выходнага дня”:

плошча Перамогі
21, 22 студзеня (10.00-22.00) – пракат спартыўнага інвентара і праца каткоў.
У будныя дні на плошчы Перамогі каткі працуюць з 16.00 да 22.00.

вуліца Суворава
21, 22 студзеня (11.00-15.00) – «Віцебскі вернісаж». Выстава-кірмаш прац народных майстроў і мастакоў.
12.00-14.00 – музычная праграма, спартыўныя гульні;
11.00-15.00 – праца аб’ектаў гандлю.

вуліца Пушкіна
21, 22 студзеня (12.00-14.00) – музычная праграма, спартыўныя спаборніцтвы;
11.00-15.00 – праца аб’ектаў гандлю.

вуліца Талстога
21, 22 студзеня (12.00-14.00) – музычная праграма

парк Мазурына
21, 22 студзеня (10.00-17.00) – пракат спартыўнага інвентара, гандлёвае абслугоўванне.

каток каля Летняга амфітэатра
21, 22 студзеня (10.00-22.00) – пракат канькоў, катанне на каньках, гандлёвае абслугоўванне.
У буднія дні каток тут працуе з 14.00 да 22.00.

пойма ракі Віцьба
21 студзень (11.00-17.00), 22 студзеня (12.00-17.00) – пракат лыж, спартыўнага інвентара. Гандлёвае абслугоўванне.

Суботнія кірмашы
21 студзеня (з 9.00 да 14.00). Кірмашы па продажы харчовых і нехарчовых тавараў – вуліца Леніна (участак ад міні-кавярні «Эрыдан» да кавярні «Аўрора»), рынак "Цэнтральны" (вуліца Афіцэрская, 2а), плошча Пралетарская.


Меткі: , ,

Падобнае

    1 каментар

    1. Дмитрий  
      22/студзень/2012 у 16:45

      Да, только в этом году возле ледового лёд не залили...хотя там было очень удобно - фоййе большое, не то что на площади...

    Каментаваць