“Рэдуты. Белы баль” у Віцебску

21 студзеня ў Віцебску можна было ўбачыць не толькі сучасныя спартыўныя танцы, але і баль узору XIX стагоддзя — у адной з заляў комплекса “Залатое кола Віцебска “Дзвіна” праходзіў танцавальны вечар-маскарад “Рэдуты. Белы баль”.
“Рэдуты. Белы баль” ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Назва “рэдуты” паходзіць ад агульнанямецкага Redoute, што азначае баль-маскарад ці танцавальная заля. Адметнасцю віцебскіх рэдутаў стала тое, што ўсе танцы былі белымі — дамы запрашалі кавалераў.

“Рэдуты. Белы баль” ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

На працягу вечара ўдзельнікаў чакалі катыльённыя і настольныя гульні, катыльёны, кантрадансы, вальсы, песні філаматаў і філарэтаў і чайны салон. Праграма баля складалася з пятнаццаці танцаў: вальса “Імперыял”, вальса-катыльёна, кантраданса “Вальс герцага Кенцкага”, полькі-тройкі, шатландскага кругавога вальса, ампірнага вальса-катыльёна, вальса “Гонар Ірландыі”, па-дэ-труа, кантраданса “Падмані даму”, іспанскага вальса, кантраданса “Прыхамаць містэра Бэверыджа”, французскага фігурнага вальса, кантраданса “Прыхамаць лорда Байрана”, кантраданса “Вольныя муляры” і “Тампета”. У перапынках паміж скокамі песні філаматаў і філарэтаў пад гітару выконвалі Аляксей Жбанаў і Зміцер Занеўскі.

“Рэдуты. Белы баль” ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Танцавальная машына часу была арганізавана высілкамі клуба гістарычнай рэканструкцыі “Паўночная вежа”, моладзевага грамадскага аб'яднання “Гісторыка” і віцебскага праваслаўнага моладзевага брацтва імя св. Іаана Кранштадскага.

Меткі: , , , , ,

Чытайце яшчэ