Чарговыя два ачкі віцебскіх баскетбалістаў

Сустрэчы паміж баскетбольнымі клубамі вышэйшай лігі “Рубон” і “Асіповічы” заўжды праходзяць у інтрыгуючай барацьбе. Учорашні матч паміж гэтымі камандамі у віцебскім Цэнтральным спартовым комплексе не стаў выключэннем.
Баскетбольны матч “Рубон” - “Асіповічы”. Фота Ігара Мацвеева

На працягу ўсёй гульні лідарства пераходзіла ад адной дружыны да другой. І гэта не магло не трымаць гледачоў і саміх баскетбалістаў у напружанні. За паўтары хвіліны да заканчэння матча “Рубон” перамагаў гасцей у адно ачко. Даволі склізкі лік! Але ў гэты прамежак часу віцябляне дазволілі суперніку набраць толькі адно ачко. Самі ж гаспадары пляцоўкі папоўнілі свой багаж яшчэ шасцю ачкамі. І ў выніку перамаглі – 81:75.

Баскетбольны матч “Рубон” - “Асіповічы”. Фота Ігара Мацвеева

Баскетбольны матч “Рубон” - “Асіповічы”. Фота Ігара Мацвеева

Баскетбольны матч “Рубон” - “Асіповічы”. Фота Ігара Мацвеева

Баскетбольны матч “Рубон” - “Асіповічы”. Фота Ігара Мацвеева


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць