Справу Сяргея Каваленкі перадалі ў суд. Ён працягвае знаходзіцца пад вартай

Крымінальную справу віцебскага актывіста і сябра Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Сяргея Каваленкі перадалі ў суд Першамайскага раёна Віцебска, пра гэта паведаміла “Народным навінам Віцебска” яго жонка Алена. Спадар Каваленка працягвае заставацца пад вартай.
Справу Сяргея Каваленкі перадалі ў суд. Фота Сержука Серабро

Абаронца апазіцыянера атрымаў ад пракуратуры адмовы на хадайніцтвы аб спыненні крымінальнай справы ці вызваленні зняволенага пад заклад. Гэткія адмовы, але ўжо ад следчага камітэта, атрымалі родныя Сяргея Каваленкі.

Па словах Алены Каваленка, адвакат распавёў, што яе муж выглядае дужа змучаным з-за галадоўкі, якая цягнецца з 19 снежня, таму разгляд справы можа пачацца досыць хутка, але не раней чым праз два тыдні. У той жа час перавод галадоўніка ў шпіталь следчы і кіраўніцтва СІЗА лічуць немэтазгодным.

Сцяг на навагодняй ёлцы вывешаны Сяргеем Каваленкам. Фота Сержука Серабро

Сяргей Каваленка абвінавачваецца ва ўхіленні ад адбыцця пакараньня — так званай «хатняй хіміі» — якое ён атрымаў за вывешванне 7 студзеня 2010 года бел-чырвона-белага сцяга на галоўнай навагодняй ёлцы Віцебска.


Меткі: , ,

Падобнае

    3 каментарыя

    1. Arafat  
      29/студзень/2012 у 10:42

      А вы тоже обратили внимание, что пока Коваленко закрыт, "Мирон" флаги не вешает?

    2. МАЦІ  
      30/студзень/2012 у 12:15 1

      Ппрыветанне Віцебск ! Спадар наш Ісус Хрыстос, уся надзея на цябе! Нядай праліцца нявіннай крыві,
      нявіннага чалавека Сяргея. Бо тое, што ен зрабіў на Раство Хрыстова было не выпадкова.
      Дзе-дзе, а ў сымбалях выпадковасьцяў не бывае. Бел-чырвона-белы сьцяг Хрыста — самы галоўны для Беларусі, самы важны й знакавы сымбаль. Самы сьвяты вобраз нашай гісторыі й нашага Адраджэньня. Няма нічога, што можа яшчэ мацней выразіць зьмест мінулага, унікальнасьць сёньняшняга часу і веру ў будучыню!

    3. белорус  
      1/люты/2012 у 10:05 2

      Да и не валяется пьяным возле магазинов......:!::!:

    Каментаваць