Люты сагрэе добрай музыкай

Лютуе люты. Але ж менавіта ад яго зіма збягае цёмнымі начамі. Неўзабаве і дня, і сонейка, і цяпла паболее. Чакайма! А пакуль апошні зімні месяц абяцае сагрэць нас добрай музыкай. “ННВ” прапаноўваюць вам анонс шыкоўных канцэртных праграм на бліжэйшы час.
У Віцебску новы альбом «Звезда» прэзентуе гурт «Без білета»

11 лютага ў клубе "Энергія" свой новы альбом "Звезда" прэзентуе гурт "Без білета". На думку ягонага лідара Віталіка Артыста, альбом “прасякнуты духам межгалактычных экспедыцый і вандровак у часе”. “Канцэртам-прэзентацыяй "Звезды" мы маем намер адмяніць канец свету, які прадракаюць у 2012 годзе", – кажа Артыст.

13 лютага ў 18.30 у Віцебскай абласной філармоніі выступяць легенда беларускага джазу “Apple Tea” і вакалістка, кампазітар і паэтка з Нью-Ёрка Tessa Souter. Канцэрт называецца "Натхненне і энергія джазу". Спявачка, якая прыўносіць у амерыканскі джаз душу і натхненне фламенка, індыйскай музыкі і музыкі Сярэдняй Азіі, будзе ў Віцебску, зразумела ж, упершыню.

А напрыканцы зімы ў наш горад завітае вядомы беларускі музыка Зьміцер Вайцюшкевіч. Ён выступіць у Віцебскай абласной філармоніі 26 лютага (10.00) – з канцэртнай праграмай "Новае і лепшае". Магчымы прыезд поўнага складу WZ-Orkiestra.

Канцэрты адбудуцца пры падтрымцы www.vitebsk4.me

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ