Сын Мірона павесіў бел-чырвона-белы сцяг на дом Каваленкі

Сын легендарнага Мірона 10 лютага блізу 15:00 павесіў на дом вядомага віцебскага актывіста Сяргея Каваленкі нацянальны бел-чырвона-белы сцяг.
Сын Мірона павесіў бел-чырвона-белы сцяг на дом Каваленкі. Фота Сержука Серабро

Сябра Кансерватыўна-хрысціянскай партыі Ян Таўпыга паведаміў “Народным навінам Віцебска”, што з крыніц вартых даверу яму стала вядома, што сцяг узняты на знак салідарнасці з Каваленкам, які зараз знаходзіцца ў СІЗА і трымае галадоўку. Да сцяга мусіць быць прымацаваная цыдулка з наступным тэкстам: «Гані быкоў! Вярнецца воля! Слава героям! Слава Беларусі! Ясь — сын Мірона».

Сын Мірона павесіў бел-чырвона-белы сцяг на дом Каваленкі. Фота Сержука Серабро

Нагадаем, што Сяргей Каваленка абвінавачваецца ва ўхіленні ад адбыцця пакарання, якое яму было прызначанае за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на галоўную ёлку Віцебска ў 2010 годзе. Перашае паседжанне суда над ім адбудзецца 21 лютага. Раней, 8 лютага, ужо быў вывешаны нацыянальны сцяг таксама на знак салідарнасці з палітзняволеным.

Сын Мірона павесіў бел-чырвона-белы сцяг на дом Каваленкі. Фота Сержука Серабро

Сын Мірона павесіў бел-чырвона-белы сцяг на дом Каваленкі. Фота Сержука Серабро

Меткі: ,

Чытайце яшчэ