“Легіён” не перайшоў “Дзвіну”

Чарговую перамогу ў свой актыў запісала віцебская аматарская каманда па хакею з шайбай “Дзвіна” ў межах першага чэмпіяната Беларусі ў паўднёва-ўсходняй аматарскай хакейнай лізе.

На сваёй пляцоўцы віцябляне з буйным лікам (8:0) адолелі бабруйскі “Легіён”. Матч праходзіў практычна ў адны вароты. Нават гуляючы ў большасці, госці не здолелі супрацьпаставіць гаспадарам пляцоўкі нічога сур’ёзнага. Магчыма, на вынік гульні паўплывала колькасць гульцоў на лаве запасных “Легіёна”. У два звяны бабруйскія хакеісты дзейнічалі на працягу ўсёй сустрэчы.

Паўднёва-усходнюю аматарскую хакейную лігу складаюць восем дружын з Беларусі. Гэта тры каманды з Бабруйска, а таксама магілёўскі, жлобінскі, пінскі, гомельскі і віцебскі клубы.


.
Учорашняя вікторыя дазволіла нашым землякам узняцца на трэці радок у турнірнай табліцы. У наступную суботу віцебскія хакеісты сустрэнуцца ў Жлобіне з мясцовымі “Начнымі ваўкамі”.


Меткі: , , ,

Падобнае

    Каментаваць